Гэта практыкаванне спрыяе выхаванню пачуцця ўпэўненасці і здольнасці выказваць свае думкі пры абмеркаванні розных пытанняў, звязаных з правамі чалавека.

Матэрыялы           •   Прасторнае памяшканне
                                •   Крэслы – па адным на кожнага ўдзельніка плюс яшчэ адно дадатковае
                                •   Загадзя падрыхтаваныя сцверджанні

Інструкцыі

1.     Папрасіце ўсіх сесці ў крэслы, расстаўленыя ў форме круга. Павінна застацца яшчэ адно дадатковае, незанятае крэсла.
2.     Зачытайце першае сцверджанне і папрасіце тых, хто з ім згодны, хутка памяняцца крэсламі. Нязгодныя павінны заставацца на сваіх месцах. Той, хто не можа вызначыцца, павінен устаць, павярнуцца вакол сябе і зноў сесці.

Парады для фасілітатараўGoto top

Гэта вясёлае практыкаванне для размінкі тыпу «ледакол» добрае само па сабе. Вы маглі б потым спытаць, якое дачыненне маюць агучаныя сцверджанні да правоў чалавека; аднак не забывайце, што гэта толькі размінка, і таму глыбокую дыскусію лепш не пачынаць.
Гэты прыём таксама можна выкарыстаць у якасці ўвядзення ў паглыбленую дыскусію. У гэтым выпадку вам варта памятаць пра мэты занятку і выкарыстоўваць сцверджанні, якія дапамогуць іх дасягнуць. Вы можаце пацікавіцца рэакцыяй удзельнікаў на сцверджанні і спытаць, чым абумоўлены іх розныя перакананні.

Магчымы і іншы варыянт: калі вы працуеце з пэўнай тэмай, папрасіце ўдзельнікаў напісаць на лістках паперы іх уласныя сцверджанні, якія можна будзе пакласці ў капялюш ці каробку і зачытаць па чарзе.
Вы можаце выбраць сцверджанні з прыведзенага ніжэй спіса або скарыстацца гэтым спісам, каб стварыць на яго аснове свае ўласныя сцверджанні:

  • Мець дрэнную рэпутацыю горш для дзяўчынак, чым для хлопчыкаў.
  • Маладым жанчынам можна не выдаляць валасы, якія растуць на целе.
  • Нядобра, што ў крамах для дзяцей прадаюць трусікі-стрынгі.
  • Маладыя жанчыны і маладыя мужчыны могуць быць добрымі сябрамі.
  • Жанчыны рыхтуюць ежу лепш за мужчын.
  • Геі і лесбіянкі павінны мець права ўступаць у шлюб.
  • Калі б мой сябар ці сяброўка сказалі мне, што маюць нетрадыцыйную арыентацыю, мы б не перасталі сябраваць.
  • Толькі худыя дзяўчаты могуць быць прыгожымі.
  • Прыгажосць ідзе знутры.
  • Ужо ў дзяцінстве дзяўчынкі лепш шыюць, а хлопчыкі лепш разбіраюцца ў тэхніцы.
  • Часам згвалтаванне адбываецца па віне дзяўчыны (жанчыны).
  • Мужчыну трэба мець мускулы.
  • Мужчынам добра ўдаецца паказваць свае пачуцці.
  • Імігранты заўсёды працавітыя, бо ў іх няма іншага выйсця.
  • Балет не з’яўляецца прымальным заняткам для мужчыны.
  • Для мужчыны натуральна трымаць усё пад кантролем і кіраваць.
  • Лепш, калі прэзідэнт (прэм’ер-міністр) будзе мужчынскага полу.
  • Муж не павінен зарабляць менш грошай, чым яго жонка.
  • Распавядаючы сваім сябрам, што вы чагосьці баіцеся, вы паказваеце сваю слабасць.
  • Расказваць аб пачуццях не мужчынская справа.
  • Каханне з часам знікае.
  • Секс патрабуе кахання.
  • Уяўленні дарослых пра секс сёння ўжо састарэлі.
  • У парнаграфічных часопісах можна знайсці карысныя парады наконт сексу.
  • У часопісах для падлеткаў можна знайсці карысныя парады наконт сексу.
  • Усе людзі раўнацэнныя.