III. Падрыхтоўка да грамадскіх дэбатаў
Разважанне над шэрагам пытанняў перад ініцыяваннем грамадскіх дэбатаў можа дапамагчы вызначыць той падыход, які найбольш адпавядае інтарэсам усіх удзельнікаў. Разуменне таго, якія падыходы могуць быць найбольш прыдатнымі і эфектыўнымі ў любым канкрэтным выпадку, магчыма, з'яўляецца самым асноўным выклікам для палітыкаў і іншых асоб, якія хочуць ініцыяваць грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты")..
Гэты раздзел вызначае чатыры ключавыя меркаванні, якія дапамагаюць тым, хто рыхтуецца да грамадскіх дэбатаў, паразважаць пра тое, якія дзеянні і падыходы найбольш адпавядаюць іх абставінам. Часта бывае карысным выкарыстанне комплексу метадаў і правядзенне некалькіх відаў дзейнасці. Найбольш прыдатны падыход неабавязкова адпавядае мэтам адной групы бакоў; розныя ўдзельнікі будуць мець розныя прычыны ўдзельнічаць у дэбатах і могуць спадзявацца на розныя вынікі.