Аспекты, якія патрабуюць спецыяльнай увагі
Некаторыя распрацоўкі ў галіне біямедыцыны маюць наступствы для правоў чалавека, выклікаючы адмысловыя этычныя занепакоенасці ды прыводзячы да паўстання значных выклікаў.
Грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты"). могуць мець асаблівае значэнне для біямедыцынскіх распрацовак, якія аказваюць глыбокі ўплыў на грамадства і людзей, з’яўлення распрацовак, якія могуць выйсці за рамкі існуючых нарматыўна-прававых рамак, а таксама з’яўлення распрацовак, якія могуць пацягнуць за сабой невядомыя рызыкі, мець непрадказальны ўплыў на грамадства альбо непрапарцыйна закрануць некаторыя групы.
Хуткасць з’яўлення новых распрацовак
Хуткасць з’яўлення новых распрацовак можа выклікаць прававыя прабелы. Яны могуць узнікнуць у сувязі з цяжкасцямі, з якімі сутыкаюцца заканадаўцы пры ацэнцы наступстваў і забеспячэнні выкарыстання новых распрацовак у тэхналагічных галінах, якія хутка развіваюцца. Гэта можа стварыць нявызначанасць для ўсіх зацікаўленых.
Пры ўкараненні новых распрацовак пры адсутнасці доўгатэрміновага вопыту і невысокай ўпэўненасці ў выніку ці ўздзеянні, неабходна шырокае этычнае абмеркаванне дзеля ўсталявання доўгатэрміновай стратэгіі кантролю за іх выкарыстаннем у сацыяльна дапушчальных межах.
Грамадскія дэбаты могуць стаць важным рэсурсам для вызначэння адпаведных стандартаў і даць рэкамендацыі для развіцця працэсу кіравання.
Магчымасці для здабычы дадзеных
Прымяненне лічбавых тэхналогій стварае магчымасці для здабычы дадзеных. У спалучэнні з новымі біямедыцынскімі тэхналогіямі гэта можа стаць выклікам для абароны прыватнасці і аўтаноміі людзей. Для людзей часам цяжка зразумець складаныя патокі дадзеных пра іх, прыняць абгрунтаваныя рашэнні аб тым, як уся інфармацыя выкарыстоўваецца альбо распаўсюджваецца, і, такім чынам, рэалізаваць сваю аўтаномію.
Біямедыцынскія інавацыі ўсё часцей абапіраюцца на доступ да вялікіх і падрабязных набораў дадзеных, часта з розных крыніц. Спалучэнне вялікай колькасці дадзеных з розных відаў крыніц можа зрабіць магчымай паўторную ідэнтыфікацыю асобы.
Вялікі аб'ём і разнастайнасць дадзеных, а таксама магчымасці для здабычы дадзеных пры выкарыстанні мноства біямедыцынскіх тэхналогій патрабуюць належнай абароны інфармацыйнай прыватнасці, неабходнасці інфармаваць грамадскасць, а таксама неабходнасці грамадскіх дэбатаў пра рызыкі і магчымасці, якія прапануюць сучасныя тэхналогіі ў гэтым кантэксце.
Новыя ўмовы доступу да аховы здароўя
Біямедыцынскія інавацыі могуць знізіць рызыку захворвання, палегчыць сімптомы, але адначасова могуць запатрабаваць ад людзей прыняцця новых умоў для атрымання медыцынскай дапамогі. Напрыклад, генетычнае тэставанне можа ў будучыні ўключаць генерацыю стандартызаваных або поўных набораў геномных дадзеных, а доступ да пэўных сэрвісаў можа азначаць, што ўсе дадзеныя захоўваюцца. Захоўванне геномных дадзеных чалавека прадугледжвае захоўванне ведаў, якія з павелічэннем навуковага разумення могуць даць інфармацыю пра схільнасць да хвароб ці нават да пэўнага стылю паводзін. Забарона або прыпыненне генерацыі такіх дадзеных можа пацягнуць выключэнне магчымасці выкарыстання гэтых сэрвісаў пэўным чалавекам, што пакіне яго без доступу да найлепшага з існуючых стандартаў медыцынскай дапамогі.
Наступствы ўкаранення новых тэхналогій у медыцыне могуць стварыць новыя ўмовы ў сферы аховы здароўя. Гэта патрабуе правядзення шырокіх грамадскіх дэбатаў з мэтай устанаўлення справядлівых і адпаведных стандартаў.
Неадназначнасць рэгулявання
Дасягненні біямедыцыны здольныя размываць нарматыўныя межы і ставіць іх перад новымі выклікамі. Яны могуць хутка пераходзіць да практычнага ўжытку то ў адной сферы то ў іншай, каторыя маюць рознае нарматыўнае рэгуляванне. Яны таксама могуць стварыць неадназначнасці ва ўжыванні нарматыўных мер, напрыклад, наконт таго, з'яўляецца пэўнае выкарыстанне медыцынскім ці немедыцынскім, з'яўляецца дадзенае выкарыстанне тэрапіяй або нетэрапеўтычным умяшальніцтвам.
Напрыклад, калі медыцынскія прылады пастаўляюцца на рынак у немедыцынскіх мэтах, яны не разглядаюцца як медыцынскія і, такім чынам, могуць выйсці за рамкі рэгулявання. Прыкладам тэхналогіі, якая дазваляе атрымаць вынікі, якія маюць неадназначны статус, з'яўляецца генетычнае тэставанне непасрэдна спажыўцом, калі інфармацыя пра генетычныя схільнасці, якія маюць значэнне для здароўя, прадастаўляецца па-за кантэкстам аховы здароўя і без належнай кансультацыі.
Калі новыя тэхналогіі знаходзяць новыя сферы прымянення, грамадскія дэбаты могуць дапамагчы павысіць усведамленне паўсталай нявызначанасці і знайсці адпаведныя межы іх выкарыстання.
Няўпэўненасць у рызыках інавацый
Біямедыцынскія інавацыі могуць выклікаць рызыкі, прадбачаныя ці не. У выпадках некаторых распрацовак могуць узнікнуць істотныя вобласці нявызначанасці, дзе нельга надзейна ідэнтыфікаваць прыроду рызык ці дзе няма дакладнага разумення таго, як іх апісаць альбо ацаніць. У такіх сітуацыях належным адказам будзе пашырэнне ацэнкі новых біямедыцынскіх тэхналогій. Гэта можа ўключаць улік розных пунктаў гледжання, ацэнку альтэрнатыў і разгляд такіх аспектаў, як незваротнасць.
Грамадскія дэбаты могуць дапамагчы вывесці на паверхню розныя уздзеянні і непрадбачаныя наступствы і могуць выявіць адрозненні ў тым, як іх ацэньваюць розныя людзі.
Уплыў на сацыяльныя нормы і пытанне роўнасці
Прыняцце біямедыцынскіх распрацовак можа прывесці да глыбокіх змен у сацыяльных нормах. Магчыма, гэтыя наступствы не перадбачалі да пачатку выкарыстання тэхналогій ва ўстановах аховы здароўя. Гэтыя распрацоўкі могуць таксама мець уплыў на доступ да медыцынскай дапамогі для розных груп.
Напрыклад, устанаўленне прэнатальнай дыягностыкі ў якасці руціннага метада абследавання ў спалучэнні са спрошчанымі метадамі перапынення цяжарнасці прывяло да значнага скарачэння нараджальнасці людзей з сіндромам Даўна ў некаторых грамадствах. Пашыраны доступ да тэхналогіі можа аказаць істотны ўплыў на чаканні цяжарных жанчын і павысіць рызыку маргіналізацыі тых, хто закрануты сіндромам Даўна. Няроўнасць доступу да карысці інавацый можа таксама ўскладняць і пагоршыць асноўныя сацыяльныя і глабальныя няроўнасці, а таксама мець падступны ўплыў як на людзей, так і на грамадства.
Існуе важкая прычына ўключыць грамадскасць у дэбаты па тэме біямедыцынскіх распрацовак, якія могуць прывесці да зменаў у сацыяльных нормах і там, дзе існуе рызыка павелічэння няроўнасці і маргіналізацыі некаторых груп.
Грамадскія дэбаты могуць дапамагчы знайсці належныя і прымальныя механізмы абароны меншасцей і забяспечыць роўнасць доступу да распрацовак у галіне біямедыцыны.