Артыкул 28 Канвенцыі Аўеда ("Грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты").") быў распрацаваны з перакананнем, што вынаходніцтва і ўкараненне дасягненняў у галіне біямедыцыны з'яўляюцца пытаннямі не толькі для экспертаў і органаў улады, але і для грамадства ў цэлым.

Праява павагі да інтарэсаў і поглядаў грамадскасці з'яўляецца краевугольным каменем дэмакратычных грамадстваў. Пытанні, звязаныя з дасягненнямі біямедыцыны, часта складаныя і могуць стаць выклікам звыкламу ладу сацыяльнага жыцця з пазіцый этычных каштоўнасцей, стандартаў і прынцыпаў. Адказ на гэтыя пытанні можа ў значнай меры вызначыць абрысы грамадстваў у будучыні.

У сучасным свеце, дзе веды, людзі і тэхналогіі бесперашкодна перамяшчаюцца праз нацыянальныя межы, дасягненні біямедыцыны ўплываюць не толькі на грамадствы асобных дзяржаў-чальцоў, але і на грамадствы ўсіх дзяржаў cвету. Таму ў пытаннях, якія ўплываюць на глабальны кірунак біямедыцыны, дзяржавам неабходна супрацоўнічаць паміж сабой дзеля пошуку агульнай стратэгіі. Пры гэтым ім трэба быць інфармаванымі наконт поглядаў сваіх грамадзян, якія могуць быць прадстаўлены ім праз адкрытыя дэбаты ў грамадскай сферы.

Важна вызнаць, што грамадскія дэбаты скіраваны як на інфармаванне і развіццё поглядаў, так і на іх выяўленне і ўдакладненне. Ані асобныя грамадскія дэбаты, ані любое спалучэнне некалькіх грамадскіх дэбатаў не можа забяспечыць поўнага вырашэння пытанняў этычнага кіравання біямедыцынай і біятэхналогіямі. Грамадскія дэбаты – каштоўная частка гэтага працэсу, але самі па сабе яны не з’яўляюцца ані дастатковым працэсам, ані самамэтай.


Прыклады :

Беларусь,(2018)

Кіпр, (2018)

Denmark – Public Debate in Denmark on the future of the healthcare system (2008)

Фінляндыя, (2012)

 Францыя, (2018)

 Германія,(2019)

Ireland - Public debate concerning abortion and the repeal of the eighth amendment to the constitution

Польшча, (2015)

Партугалія, (2017)

Расійская Федэрацыя, (2016)

 Злучанае Каралеўства, (2007)