IV. Эфектыўныя грамадскія дэбаты
Каб грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты"). былі эфектыўнымі, яны павінны быць значнымі і каштоўнымі для ўсіх, хто ўдзельнічае, а таксама адбывацца з узаемнай павагай. Трэба каб удзельнікі вызналі, што яны маюць справядлівую магчымасць быць пачутымі, і што іх унёсак будзе разгледжаны нават калі яны не згодныя з якой-небудзь высновай, якая магла быць дасягнутая ў выніку працэсу.
Грамадскія дэбаты – гэта працэс двухбаковай камунікацыі. Характар абмену меркаваннямі – што паведамляецца, кім, каму – можа адрознівацца, і любыя грамадскія дэбаты вельмі верагодна будуць уключаць розныя віды абмену меркаваннямі.
чытаць далей
Гэты раздзел прысвечаны таму, як забяспечыць і палепшыць якасць грамадскіх дэбатаў. Паняцце якасці звязана, але адрознiваецца ад меркаванняў наконт таго, ці адпавядае працэс дэбатаў вызначаным мэце ці сітуацыі (гл. папярэдні раздзел), ці наколькі добра вынік адпавядае чаканням яго ініцыятараў альбо ўдзельнікаў (гл. наступны раздзел).
Эфектыўныя грамадскія дэбаты прадастаўляюць людзям і групам доступ да грамадскага жыцця ў спосаб, які можа стымуляваць цікавасць і ствараць умовы для пашырэння іх правоў і магчымасцей. Гэта можа дапамагчы развіваць давер сярод грамадзян, а таксама паміж грамадзянамі і ўрадам альбо дзяржаўнымі органамі. Неэфектыўныя грамадскія дэбаты могуць не проста не прывесці да ўсяго гэтага, але і выклікаць рызыку паўстання супрацьлеглага: незацікаўленасці, узаемнай падазронасці і, у рэшце рэшт, пачуцця адчужэння ад грамадскага жыцця.
Эфектыўнасць грамадскіх дэбатаў можна павысіць, звяртаючы ўвагу на прынцыпы распрацоўкі дызайну і правядзення.
Эфектыўныя грамадскія дэбаты спрыяюць пашырэнню правоў і магчымасцей грамадзян, а таксама ўзмацненню даверу паміж грамадзянамі і ўрадам ці органамі дзяржаўнай улады.