"I'm good at..."
Гэта практыкаванне накіравана на развіццё станоўчай самаацэнкі і дэманстрацыю разнастайнасці і салідарнасці паміж членамі групы.
Інструкцыі
1. Папрасіце ўсіх стаць у вельмі шырокі круг.
2. Запрасіце каго-небудзь зрабіць крок у цэнтр круга і расказаць, што ён добра ўмее рабіць.
3. Цяпер скажыце, каб уся група зрабіла крок наперад і паўтарыла імя першага ўдзельніка і тое, што ён добра ўмее рабіць.
4. Затым папрасіце каго-небудзь іншага зрабіць яшчэ адзін крок наперад.
Парады для фасілітатараў
Зрабіце першапачатковы круг як мага больш шырокім – такім, каб у яго цэнтры заставалася прастора, пакуль з кожным новым раўндам круг будзе змяншацца. У канцы практыкавання ўдзельнікі будуць стаяць вельмі блізка адзін да аднаго.