Chair yourself!
Гэта практыкаванне спрыяе выхаванню пачуцця ўпэўненасці і здольнасці выказваць свае думкі пры абмеркаванні розных пытанняў, звязаных з правамі чалавека.
Матэрыялы • Прасторнае памяшканне
• Крэслы – па адным на кожнага ўдзельніка плюс яшчэ адно дадатковае
• Загадзя падрыхтаваныя сцверджанні
Інструкцыі
1. Папрасіце ўсіх сесці ў крэслы, расстаўленыя ў форме круга. Павінна застацца яшчэ адно дадатковае, незанятае крэсла.
2. Зачытайце першае сцверджанне і папрасіце тых, хто з ім згодны, хутка памяняцца крэсламі. Нязгодныя павінны заставацца на сваіх месцах. Той, хто не можа вызначыцца, павінен устаць, павярнуцца вакол сябе і зноў сесці.
Парады для фасілітатараў
Гэта вясёлае практыкаванне для размінкі тыпу «ледакол» добрае само па сабе. Вы маглі б потым спытаць, якое дачыненне маюць агучаныя сцверджанні да правоў чалавека; аднак не забывайце, што гэта толькі размінка, і таму глыбокую дыскусію лепш не пачынаць.
Гэты прыём таксама можна выкарыстаць у якасці ўвядзення ў паглыбленую дыскусію. У гэтым выпадку вам варта памятаць пра мэты занятку і выкарыстоўваць сцверджанні, якія дапамогуць іх дасягнуць. Вы можаце пацікавіцца рэакцыяй удзельнікаў на сцверджанні і спытаць, чым абумоўлены іх розныя перакананні.
Магчымы і іншы варыянт: калі вы працуеце з пэўнай тэмай, папрасіце ўдзельнікаў напісаць на лістках паперы іх уласныя сцверджанні, якія можна будзе пакласці ў капялюш ці каробку і зачытаць па чарзе.
Вы можаце выбраць сцверджанні з прыведзенага ніжэй спіса або скарыстацца гэтым спісам, каб стварыць на яго аснове свае ўласныя сцверджанні:
- Мець дрэнную рэпутацыю горш для дзяўчынак, чым для хлопчыкаў.
- Маладым жанчынам можна не выдаляць валасы, якія растуць на целе.
- Нядобра, што ў крамах для дзяцей прадаюць трусікі-стрынгі.
- Маладыя жанчыны і маладыя мужчыны могуць быць добрымі сябрамі.
- Жанчыны рыхтуюць ежу лепш за мужчын.
- Геі і лесбіянкі павінны мець права ўступаць у шлюб.
- Калі б мой сябар ці сяброўка сказалі мне, што маюць нетрадыцыйную арыентацыю, мы б не перасталі сябраваць.
- Толькі худыя дзяўчаты могуць быць прыгожымі.
- Прыгажосць ідзе знутры.
- Ужо ў дзяцінстве дзяўчынкі лепш шыюць, а хлопчыкі лепш разбіраюцца ў тэхніцы.
- Часам згвалтаванне адбываецца па віне дзяўчыны (жанчыны).
- Мужчыну трэба мець мускулы.
- Мужчынам добра ўдаецца паказваць свае пачуцці.
- Імігранты заўсёды працавітыя, бо ў іх няма іншага выйсця.
- Балет не з’яўляецца прымальным заняткам для мужчыны.
- Для мужчыны натуральна трымаць усё пад кантролем і кіраваць.
- Лепш, калі прэзідэнт (прэм’ер-міністр) будзе мужчынскага полу.
- Муж не павінен зарабляць менш грошай, чым яго жонка.
- Распавядаючы сваім сябрам, што вы чагосьці баіцеся, вы паказваеце сваю слабасць.
- Расказваць аб пачуццях не мужчынская справа.
- Каханне з часам знікае.
- Секс патрабуе кахання.
- Уяўленні дарослых пра секс сёння ўжо састарэлі.
- У парнаграфічных часопісах можна знайсці карысныя парады наконт сексу.
- У часопісах для падлеткаў можна знайсці карысныя парады наконт сексу.
- Усе людзі раўнацэнныя.