Convention for the Protection of All Persons from Enforced Disappearance
(неафіцыйны агляд)
Артыкул 1 забараняе гвалтоўныя знікненні; ніякія выключныя абставіны, у тым ліку стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем гвалтоўнага знікнення.
«Гвалтоўнае знікненне» вызначаецца ў артыкуле 2 Канвенцыі як арышт, затрыманне, выкраданне або любая іншая форма пазбаўлення волі з боку агентаў дзяржавы ці асоб або груп асоб, якія дзейнічаюць з дазволу, пры падтрымцы або са згоды дзяржавы, з наступнай адмовай прызнаць факт пазбаўлення волi або з утойваннем звестак пра лёс ці месцазнаходжанне зніклай асобы, з прычыны чаго гэта асоба знаходзіцца па-за абаронай закону.
Шырока распаўсюджанае або сістэматычнае выкарыстанне гвалтоўных знікненняў далей вызначаецца як злачынства супраць чалавечнасці (артыкул 6).
Дзяржавы-ўдзельніцы Канвенцыі таксама абавязваюцца:
- расследаваць акты гвалтоўнага знікнення і прыцягваць вінаватых да адказнасці;
- гарантаваць, што гвалтоўнае знікненне з’яўляецца злачынствам у адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам дзяржавы;
- устанавіць сваю юрысдыкцыю ў дачыненні да злачынства гвалтоўнага знікнення, калі меркаваны злачынец знаходзіцца на яе тэрыторыі, нават калі ён (яна) не з’яўляецца грамадзянінам або рэзідэнтам;
- супрацоўнічаць з іншымі дзяржавамі ў справе забеспячэння праследавання правапарушальнікаў або іх выдачы, а таксама ў справе аказання дапамогі ахвярам гвалтоўных знікненняў або пошуку іх месцазнаходжання і вяртання іх астанкаў;
- выконваць мінімальныя прававыя нормы адносна пазбаўлення волі, у тым ліку права на аспрэчванне заключэння перад судом;
- стварыць рэестр асоб, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў зняволенні, і даць магчымасць сваякам і адвакатам доступ да гэтага рэестра;
- гарантаваць, што ахвяры гвалтоўных знікненняў або непасрэдна пацярпелыя ад яго маюць права на атрыманне кампенсацыі і пакрыцця страт (артыкул 24. 4);
- права на атрыманне кампенсацыі ўключае ў сябе матэрыяльны і маральны аспект, а таксама ў выпадку неабходнасці іншыя формы кампенсацыі, такія як: а) аднаўленне першапачатковага прававога становішча, б) аднаўленне добрага імя, в) выкананне патрабаванняў, у тым ліку аднаўленне годнасці і кампенсацыі; г) гарантыю непаўтарэння (артыкул 24. 5).
Канвенцыя павінна рэгулявацца Камітэтам па гвалтоўных знікненнях, члены якой выбіраюцца з удзельнікаў Канвенцыі. Дзяржавы-ўдзельніцы абавязаны паведамляць гэтаму Камітэту аб мерах, прынятых імі з мэтай выканання Канвенцыі, на працягу двух гадоў пасля далучэння да яе.
Канвенцыя ўключае ў сябе дадатковую сістэму падачы скаргаў, з дапамогай якіх грамадзяне дзяржаў-удзельнікаў могуць звярнуцца да Камітэта па дапамогу ў пошуку зніклага чалавека. Дзяржавы-ўдзельніцы могуць далучыцца да гэтай сістэмы ў любы час, але могуць адмовіцца ад яе толькі пасля падпісання.
Крыніца: «Вікіпедыя», па стане на 25 мая 2012 г.
- Глава 1 - Адукацыя ў галіне правоў чалавека і «Компас»: уводзіны
- Глава 2 - Практыкаванні і метады навучання ў галіне правоў чалавека
- Глава 3 - Практычныя дзеянні ў падтрымку правоў чалавека
- Глава 4 - Разуменне правоў чалавека
- Глава 5 - Асноўная інфармацыя па глабальных тэмах правоў чалавека
- Дадаткі
- Гласарый