Convention on the Rights of the Child
(неафіцыйны агляд)
Канвенцыя аб правах дзіцяці (КПД) з’яўляецца найбольш агульнапрызнаным дакументам у галіне правоў чалавека, ратыфікаваным усімі краінамі ў свеце, за выключэннем дзвюх. Канвенцыя аб’ядноўвае ў сябе поўны спектр правоў чалавека – грамадзянскія, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы – у адносінах да дзяцей у адзіным дакуменце. Канвенцыя была прынята Генеральнай Асамблеяй ААН 20 лістапада 1989 года i ўступіла ў сілу ў верасні 1990 года.
У Канвенцыі ў 41 артыкуле выкладзены правы чалавека, якія павінны выконвацца і абараняцца ў адносінах да кожнага дзіцяці ва ўзросце да васямнаццацi гадоў.
Артыкул 1
Вызначэнне дзіцяці як «кожны чалавек ва ўзросце да васямнаццацi гадоў», калі толькі ў нацыянальным заканадаўстве не замацавана дасягненне паўналецця ў больш раннім узросце.
Артыкул 2
Правы, гарантаваныя ў Канвенцыі, павінны забяспечвацца без якой-небудзь дыскрымінацыі.
Артыкул 3
Ва ўсіх дзеяннях у адносінах да дзяцей першачарговая ўвага павінна надавацца найлепшым інтарэсам дзіцяці.
Артыкул 5
Дзяржава павінна паважаць адказнасць, правы і абавязкі бацькоў або пашыранай сям’і.
Артыкул 6
Кожнае дзiця мае неад’емнае права на жыццё.
Артыкул 7
Дзіця мае права на імя, на атрыманне грамадзянства, права ведаць сваіх бацькоў і на тое, каб яго бацькі клапаціліся пра яго.
Артыкул 8
Дзіця мае права на асобу і грамадзянства.
Артыкул 9
Дзіця мае права не аддзяляцца ад сваіх бацькоў, за выключэннем яго інтарэсаў і судовай працэдуры.
Артыкул 12
Дзіця мае права выказваць думкі па ўсіх пытаннях, якія закранаюць яго, і меркаванню дзіцяці павінна надавацца адпаведная вага.
Артыкул 13
Дзіця мае права на свабоду выказвання меркаванняў, у тым ліку права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любых відаў.
Артыкул 14
Правы дзіцяці на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі павінны паважацца.
Артыкул 15
Дзіця мае права на свабоду аб’яднанняў і мірных сходаў.
Артыкул 16
Ні адно дзіця не павінна падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў яго асабістае жыццё, сям’ю, жыллё або перапіску; дзіця павінна быць абаронена ад незаконных замахаў на яго гонар і рэпутацыю.
Артыкул 17
Дзяржава павінна забяспечваць права дзіцяці на доступ да інфармацыі і матэрыялаў з нацыянальных і міжнародных крыніц.
Артыкул 18
Бацькі нясуць асноўную адказнасць за выхаванне і развіццё дзіцяці.
Артыкул 19
Дзяржава павінна прымаць усе неабходныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя, сацыяльныя і асветніцкія меры для абароны дзіцяці ад усіх форм фізічнага або псіхічнага гвалту, траўмаў, жорсткага абыходжання, пагарды, дрэннага абыходжання або эксплуатацыі.
Артыкул 24
Дзіця мае права на найвышэйшы дасягальны ўзровень здароўя з наданнем асобай увагі першаснай медыка-санітарнай дапамозе і развіццю прафілактычнай аховы здароўя.
Артыкул 26
Дзіця мае права карыстацца выгадамі сацыяльнага забеспячэння.
Артыкул 27
Дзіця мае права на такі ўзровень жыцця, які дазволіць фізічнае, псіхічнае, духоўнае, маральнае і сацыяльнае развіццё.
Артыкул 28
Дзіця мае права на адукацыю. Дзяржава павінна зрабіць пачатковую адукацыю абавязковай, даступнай і бясплатнай для ўсіх і заахвочваць развіццё розных форм сярэдняй адукацыі, зрабіць іх даступнымі для кожнага дзіцяці. Школьная дысцыпліна павінна забяспечвацца ў адпаведнасці з годнасцю дзіцяці. Адукацыя павінна быць накіравана на развіццё асобы дзіцяці, талентаў і здольнасцей, павагу да правоў чалавека і асноўных свабод, адказнае жыццё ў свабодным грамадстве ў духу міру, дружбы, узаемаразумення, памяркоўнасці і роўнасці, развіцця павагі да прыроднага асяроддзя.
Артыкул 30
Дзіця мае права карыстацца сваёй уласнай культурай.
Артыкул 31
Дзіця мае права на адпачынак i вольны час, права гуляць, свабодна ўдзельнічаць у культурным жыцці і займацца мастацтвам.
Артыкул 32
Дзіця павінна быць абаронена ад эканамічнай эксплуатацыі і ад выканання працы, якая з’яўляецца небяспечнай для яго жыцця і развіцця.
Артыкул 33
Дзіця павінна быць абаронена ад незаконнага ўжывання наркатычных сродкаў.
Артыкул 34
Дзіця павінна быць абаронена ад усіх форм сексуальнай эксплуатацыі і сексуальнага гвалту, выкарыстання дзяцей у прастытуцыі або ў іншых незаконных сексуальных практыках, у парнаграфіі і парнаграфічных матэрыялах.
Артыкул 38
Дзяржава павінна прымаць усе магчымыя меры для абароны і догляду дзяцей, якія пацярпелі ў выніку ўзброенага канфлікту.
Артыкул 40
Кожнае дзіця, якое абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, павінна гарантавана лічыцца невінаватым да таго часу, пакуль віна не даказана, мець юрыдычную дапамогу ў прадстаўленні яго справы; дзіця не можа быць прымушана да дачы паказанняў або прызнання віны; права на асабістае жыццё дзіцяці павінна цалкам выконвацца; справа павінна разглядацца ў парадку, які адпавядае ўзросту дзіцяці, абставінам і самаадчуванню. Ні смяротнае пакаранне, ні пажыццёвае турэмнае зняволенне, якое не прадугледжвае магчымасці вызвалення, не назначаюцца за злачынствы, учыненыя дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў
З поўным тэкстам Канвенцыі і факультатыўных пратаколаў можна азнаёміцца на шматлікіх інтэрнэт-сайтах, такіх як ЮНІСЕФ (www.unicef.org/crc), ), і спампаваць тэкст з іх.
Крыніца: Цэнтр ААН па правах чалавека і Народны рух за вывучэнне правоў чалавека www.pdhre.org
- Глава 1 - Адукацыя ў галіне правоў чалавека і «Компас»: уводзіны
- Глава 2 - Практыкаванні і метады навучання ў галіне правоў чалавека
- Глава 3 - Практычныя дзеянні ў падтрымку правоў чалавека
- Глава 4 - Разуменне правоў чалавека
- Глава 5 - Асноўная інфармацыя па глабальных тэмах правоў чалавека
- Дадаткі
- Гласарый