Гэта практыкаванне прадугледжвае супрацоўніцтва і сімвалізуе сумесную працу, накіраваную на пошук рашэнняў праблем.

Інструкцыі

1.     Папрасіце ўдзельнікаў падзяліцца на малыя групы па 6–8 чалавек.
2.     Папрасіце ўсіх стаць у круг плячом да пляча і выцягнуць рукі перад сабой.
3.     Пасля гэтага ўдзельнікі павінны працягнуць рукі і ўзяцца за рукі з іншымі ўдзельнікамі. Умовы: а) ніхто не можа трымаць абедзве рукі іншага ўдзельніка; б) ніхто не можа трымаць руку ўдзельніка, які стаіць побач з ім. (У выніку практыкавання атрымаецца вялікі вузел з рук!)
4.     Цяпер папрасіце ўдзельнікаў разблытаць вузел, не адпускаючы рук.

Парады для фасілітатараўGoto top

Удзельнікам трэба будзе пралазіць пад рукамі іншых або над імі. Для гэтага спатрэбіцца троху цярпення, але нечаканым вынікам стане адзін ці два вялікія кругі.

Гэта практыкаванне з’яўляецца добрай гульнёй-энерджайзерам. Калі вы захочаце атрымаць з яе нейкі ўрок, спытайце групу, што яны адчувалі, калі толькі зрабілі вузел: ці не здалося ім безнадзейным заданне яго разблытаць? Калі ў іх атрымалася яго выканаць, ці былі яны здзіўлены вынікам? Тут вы маглі б нагадаць ім словы Махатмы Гандзі: «Розніцы паміж тым, што мы робім, і тым, што мы здольны зрабіць, было б дастаткова, каб вырашыць большасць сусветных праблем».