Speech bubbles
Матэрыялы (падрыхтоўка)
• Фатаграфіі, па адной для двух удзельнікаў (дзве ці больш пар павінны атрымаць адну і тую ж фатаграфію)
• Папера і ручка, па адной для двух удзельнікаў
• Клей
Інструкцыі
1. Папрасіце ўдзельнікаў падзяліцца на пары. Раздайце фатаграфіі, аркушы паперы і ручкі.
2. Папрасіце іх падумаць, хто ці што паказана на фатаграфіях, дзе, калі і як яны былі зроблены.
3. Папрасіце ўдзельнікаў наклеіць фатаграфію на паперу і напісаць у воблачку рэплікі персанажаў.
4. Папрасіце пары падзяліцца вынікамі сваёй працы і пераходзьце да кароткага аналізу:
• Наколькі цяжка было аналізаваць фатаграфіі і пісаць рэплікі?
• Параўнайце аналіз аднолькавых фатаграфій, выкананы рознымі парамі.
• Якія стэрэатыпы ўдзельнікі знайшлі на фатаграфіях і ў рэпліках у воблачках?
Парады для фасілітатараў
Не трэба абмяжоўвацца фатаграфіямі людзей. Чаму б не ўключыць у практыкаванне фатаграфіі жывёл? Гэта можа аказацца асабліва плённым, калі вы захочаце пагаварыць аб стэрэатыпах. Вы можаце пачаць практыкаванне, сказаўшы ўдзельнікам, што жывёлы ў мультфільмах часта паводзяць сябе згодна з рознымі стэрэатыпамі, а затым папрасіць групу прывесці прыклады такіх стэрэатыпаў на фатаграфіях і ў рэпліках.
Некаторыя з ілюстрацый Панчо да главы 5 даюць добры матэрыял для гэтага практыкавання.