(Неафіцыйны агляд)

Гэты Пакт быў прыняты Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 16 снежня 1966 года і ўступіў у сілу 23 сакавіка 1976 года. Да мая 2012 года Пакт быў ратыфікаваны 167 дзяржавамі.

У Пакце падрабязна разбіраюцца грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды, пералічаныя ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Згодна з артыкулам 1 Пакта, дзяржавы абавязваюцца садзейнічаць праву на самавызначэнне і паважаць гэта права. Таксама Пакт прызнае права народаў свабодна валодаць, гандляваць і распараджацца сваімі прыроднымі багаццямі і рэсурсамі.


Сярод асабістых правоў грамадзян, гарантаваных Пактам, наступныя:

Артыкул 2

Права на сродкі юрыдычнай абароны пры парушэнні правоў чалавека, нават калі парушальнік дзейнічаў як службовая асоба.

Артыкул 3

Права на роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі ў ажыццяўленні грамадзянскіх і палітычных правоў.

Артыкул 6

Права на жыццё і выжыванне.

Артыкул 7

Свабода ад бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання або пакарання.

Артыкул 8

Свабода ад рабства і паднявольнага становішча.

Артыкул 9

Права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду ад самавольнага арышту або затрымання.

Артыкул 11

Свабода ад турмы з-за даўгоў.

Артыкул 12

Права на свабоду перамяшчэння.

Артыкул 14

Права на роўнасць перад законам; права лічыцца невінаватым да таго часу, пакуль віна не даказана, і разлічваць на справядлівы і публічны разбор справы непрадузятым судом.

Артыкул 16

Права на прызнанне правасуб’ектнасці чалавека.

Артыкул 17

Права на прыватнае жыццё і яго абарону законам.

Артыкул 18

Свабода думкі, сумлення і рэлігіі.

Артыкул 19

Свабода меркаванняў і іх выказвання.

Артыкул 20

Забарона прапаганды вайны або нацыянальнай, расавай ці рэлігійнай нянавісці.

Артыкул 21

Права на мірныя сходы.

Артыкул 22

Права на свабоду аб’яднанняў.

Артыкул 23

Права на ўступленне ў шлюб i стварэнне сям’і.

Артыкул 24

Правы дзяцей (статус непаўналетніх, грамадзянства, рэгістрацыя і імя).

Артыкул 25

Права ўдзельнічаць у вядзенні дзяржаўных спраў, галасаваць і быць выбраным, атрымліваць доступ да дзяржаўнай службы.

Артыкул 26

Права на роўнасць перад законам і роўную абарону.

Артыкул 27

Права членаў рэлігійных, этнічных ці моўных меншасцей карыстацца сваёй культурай, вызнаваць сваю рэлігію і карыстацца сваёй мовай.


Пакт мае абавязковую юрыдычную сілу; Камітэт па правах чалавека, заснаваны ў адпаведнасці з артыкулам 28, сочыць за яго выкананнем. Першы Факультатыўны пратакол вызначае індывідуальныя механізмы падачы скаргаў адносна МПГПП. Да мая 2012 года пратакол быў ратыфікаваны 114 дзяржавамі. Другі Факультатыўны пратакол уступіў у сілу ў 1991 годзе, ён накіраваны на адмену смяротнага пакарання. Да мая 2012 года ён быў ратыфікаваны 74 дзяржавамі.