I. Рэкамендацыі да грамадскіх дэбатаў па правах чалавека і біямедыцыне
Камітэт па біяэтыцы Рады Еўропы (DH-BIO) падрыхтаваў дадзеныя рэкамендацыі для аказання дапамогі дзяржавам-чальцам з мэтай садзейнічання грамадскім дэбатам у пазначанай галіне. Яна накіравана на тое, каб даць рэкамендацыі тым, хто бярэ на сябе адказнасць ініцыяваць альбо падтрымліваць грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты")., а таксама тым, хто адказвае на іх праз дзяржаўную палітыку. Сюды ўваходзяць асобы, якія прымаюць рашэнні ў дзяржавах-членах, дзяржаўныя чыноўнікі і дзяржаўныя органы, нацыянальныя камітэты па этыцы, адукацыйныя і навуковыя ўстановы, а таксама іншыя датычныя арганізацыі.
чытаць далей
Акрамя прасоўвання культуры грамадскіх дэбатаў, рэкамендацыі тлумачаць, чаму грамадскія дэбаты важныя ў працэсе кіравання біямедыцыны, дапамагаюць вызначыць мэтазгодныя і эфектыўныя падыходы ў залежнасці ад тэмы і абставінаў. Гэта робіцца ў асноўным шляхам заахвочвання да больш глыбокага разважання аб прычынах, мэтах, удзельніках і формах публічных дыскусій, таксама дакумент утрымлівае некаторыя прапановы і прыклады. Дакумент не павінен разглядацца ў якасці дапаможніка для грамадскіх дэбатаў, але ў якасці рэкамендацый па пэўным падыходзе да грамадскіх дэбатаў такім чынам, каб прынесці карысць усім, хто ў іх удзельнічае, і, у рэшце рэшт, грамадскасці ў цэлым.
У гэтых рэкамендацыях усёабдымная канцэпцыя "грамадскіх дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння (то бок шляхам выказвання і разважання) у публічнай сферы, дзякуючы якому людзі і групы могуць вызначаць, даследаваць і вырашаць розныя пытанні, якія патэнцыяльна закранаюць усіх іх. “Дэбаты” разумеюцца як працэс не абмежаваны часам, то бок не прадбачае якога-небудзь чакання, што дэбаты прывядуць да выніку, з якім пагодзяцца ўсе іх удзельнікі.
Існуе шэраг розных інструментаў і падыходаў, распрацаваных з улікам сацыяльных навуковых даследаванняў альбо практычнага досведу выпрацоўкі палітыкi. Кожны з іх мае свае перавагі і абмежаванні, якія абмяркоўваюцца ў шматлікіх акадэмічных даследаваннях. Многія з іх ілюструюцца прыкладамі, прадстаўленымі ў гэтых рэкамендацыях і больш падрабязна разгледжанымі ў выбраных рэсурсах, прыведзеных у канцы дакумента.
Канвенцыя Савета Еўропы па правах чалавека і біямедыцыне ("Канвенцыя Аўеда") накіравана на прасоўванне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў дачыненні да біямедыцынскай навукі і практыкі медыцыны. Артыкул 28 Канвенцыі стварае абавязак для дзяржаў-членаў надаць прадстаўнікам грамадскасці магчымасць таго, каб іх меркаванні ўлічваліся ў галіне біямедыцыны. У прыватнасці, пазначаецца:
“Удзельнікі гэтай Канвенцыі будуць сачыць за тым, каб асноўныя пытанні, узнятыя развіццём біялогіі і медыцыны, былі прадметам адпаведнага грамадскага абмеркавання ў святле адпаведных медыцынскіх, сацыяльных, эканамічных, этычных і юрыдычных наступстваў, а таксама, каб іх магчымае прымяненне рабілася прадметам адпаведнай кансультацыі ".
Садзейнічанне грамадскім дэбатам у святле артыкула 28 Канвенцыі Аўеда мае на мэце:
павысіць інфармаванасць грамадскасці, у прыватнасці, шляхам распаўсюджвання інфармацыі, поглядаў і меркаванняў,
садзейнічаць дыскусіям у грамадскай сферы паміж рознымі суб'ектамі, групамі і асобамі, у тым ліку тымі, хто можа апынуцца ў неабароненым становішчы ці неспрыяльных умовах,
кансультавацца з грамадскасцю, уключаючы мэтавыя групы, і, такім чынам, разглядаць іх інтарэсы і разуменне з мэтай прыняцця абгрунтаваных палітычных рашэнняў.