V. Грамадскія дэбаты, з якімі лічацца
Каб грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты"). маглі змяніць сітуацыю, неабходна мець функцыянальную сувязь паміж грамадскімі дэбатамі і працэсам дзяржаўнага кіравання аховай здароўя і біямедыцынай, дзеля таго каб грамадскасць мела магчымасць уплываць на ўмовы сваёй калектыўнай будучыні шляхам, прынятым у дэмакратычным грамадстве.
Папярэдні раздзел датычыўся якасці саміх грамадскіх дэбатаў; дадзены раздзел тычыцца іх далейшага ўздзеяння і спосабаў іх аптымізацыі. Гэтае далейшае ўздзеянне бывае двух відаў: прамыя наступствы (напрыклад, спараджэнне новай палітыкі) і павелічэнне цэласнасці грамадскасці як сацыяльнага органа і, такім чынам, здольнасці грамадскасці ўдзельнічаць у кіраванні на аснове дэмакратычных працэсаў.
Прыхільнасць
Каб грамадскія дэбаты былі эфектыўнымі, важна, каб і ўдзельнікі, і тыя, хто ініцыюе грамадскія дэбаты, былі прыхільныя гэтаму працэсу. З боку ініцыятара гэтая прыхільнасць дэманструецца падтрымкай працэсу грамадскіх дэбатаў і прыняццем вынікаў да ўліку. Ад самага пачатку павінна мецца празрыстасць наконт таго, як ініцыятыва па правядзенні грамадскіх дэбатаў будзе суадносіцца з разглядаемымі пытаннямі, якія іншыя меры могуць быць магчымымі (ці немагчымымі), і што могуць ад гэтага атрымаць індывідуальныя ўдзельнікі, а таксама шырокая грамадскасць. У сваю чаргу, удзельнікі, хутчэй за ўсё, будуць больш прыхільныя працэсу, калі будуць ведаюць, што іх удзел важны.
Ініцыятары грамадскіх дэбатаў могуць атрымаць карысць ад асабістых сустрэч з іншымі ўдзельнікамі грамадскіх дэбатаў. Удзельнікі могуць, напрыклад, быць запрошаныя прадставіць вынікі дыскусій ініцыятарам і абмеркаваць, як яны прапануюць рухацца далей па абмеркаваных пытаннях.
Прыхільнасць ініцыятара грамадскіх дэбатаў можа быць прадэманстравана праз выразнае ўказанне, што адкрыта абмеркаванне (а што не, і чаму), а таксама які ўплыў чакаецца ад правядзення дэбатаў.
Разуменне і ўзаемны давер паміж удзельнікамі і ініцыятарамі, напрыклад, паміж грамадскасцю і дзяржаўнымі органамі, могуць быць палепшаны шляхам асабістых сустрэч.
Падсправаздачнасць
Любая дэмакратычная дзяржава мае натуральны абавязак улічваць інтарэсы сваёй грамадскасці і дэманстраваць, якім чынам гэта было зроблена, даючы справаздачы аб сваіх рашэннях. Тыя, хто адказвае за ініцыяванне грамадскіх дэбатаў, павінны даваць зваротную сувязь наконт зробленых у ходзе грамадскіх дэбатаў высноваў і наконт таго, як былі ўлічаны меркаванні грамадскасці, напрыклад, пры далейшай выпрацоўцы палітыкі або іншых адпаведных рашэннях і працэсах. Гэтая інфармацыя можа перадавацца, напрыклад, праз вэб-сайты і грамадскія СМІ.
Падсправаздачнасць можа быць прадэманстравана шляхам публікацыі дадзеных аб тым, як грамадскія дэбаты далі інфармацыю для прыняцця рашэнняў ці змянення практык.
Справаздачнасць перад удзельнікамі грамадскіх дэбатаў можа заахвочваць да надалейшага ўдзелу і весці да ліквідацыі бар'ераў паміж грамадскасцю і дзяржаўнымі ўладамі.
Публікацыя і распаўсюджванне інфармацыі аб грамадскіх дэбатах, напрыклад, у выглядзе апісання працэсу і кароткага рэзюме вынікаў, можа дапамагчы забяспечыць больш шырокае ўздзеянне і ўмацаваць аснову для далейшых дэбатаў.
Глядзіце прыклады з Партугаліі і ФранцыіАцэнка
Працэс і вынікі грамадскіх дэбатаў павінны быць ацэнены. Упэўненасць у добрасумленнасці ініцыятараў грамадскіх дэбатаў можа быць забяспечана прыцягненнем незалежнага і кваліфікаванага ацэншчыка, які мае доступ да ўсяго працэсу. У ідэале ацэншчык павінны быць прызначаны на этапе планавання і запуску дэбатаў. Як самае меншае, ініцыятары дэбатаў могуць публікаваць свае развагі наконт праведзеных мерапрыемстваў, каб іншыя маглі іх разгледзець і абмеркаваць.
Ацэнка павінна закранаць эфектыўнасць дзейнасці (гл. раздзел "Эфектыўныя грамадскія дэбаты" вышэй), а таксама тое, наколькі дзейнасць адпавядае мэтам і чаканням удзельнікаў і ініцыятараў, у тым ліку разважанне аб дабаўленай вартасці грамадскага ўнёску.
Вынікі ацэнкі трэба зрабіць публічнымі ў адпаведнасці з прынцыпам празрыстасці, каб усе зацікаўленыя бакі, а не толькі ўдзельнікі, маглі быць праінфармаваны аб дзейнасці, а таксама каб заахвоціць далейшыя грамадскія дэбаты і даць арыенцір для далейшай дзейнасці.
Устанаўленне крытэрыяў, мер і рамак ацэнкі ад самага пачатку і, наколькі гэта магчыма, узгадненне іх з удзельнікамі на раннем этапе спрыяе ўпэўненасці ў цэласнасці і добрасумленнасці працэсу грамадскіх дэбатаў.
Ацэнка працэсу грамадскіх дэбатаў можа быць падмацавана зваротнай сувяззю ўдзельнікаў (сабранай, напрыклад, праз анкетаванне падчас грамадскіх мерапрыемстваў альбо праз уключэнне прыдатных пытанняў як часткі працэсу дэбатаў).
залежнасці ад характару працэсу, ацэншчыкі могуць імкнуцца да таго, каб зрабіць свае высновы шляхам правядзення якасных інтэрв'ю з удзельнікамі.
Працяг грамадскіх дэбатаў
Грамадскія дэбаты ў ідэале павінны спрыяць сацыяльна канструктыўнаму дыскурсу, які адлюстроўваецца ў рашэннях і ў выпрацоўцы палітыкі ўрадамі і дзяржаўнымі органамі. Досвед эфектыўных дэбатаў таксама можа садзейнічаць развіццю палітычнага ўдзелу грамадскасці і больш пазітыўнаму сацыяльнаму ўзаемадзеянню ў цэлым.
Акрамя таго, у працэсе далучэння да абмеркавання ўдзельнікі могуць выявіць, што яны становяцца экспертамі ў пэўных пытаннях. Напрыклад, сеткі і сувязі, якія развіваюцца ў выніку ўдзелу ў грамадскіх дэбатах, могуць прывесці да ўдзелу ў далейшых ініцыятывах.
Працяг грамадскіх дэбатаў мае важнае значэнне для маніторынгу і ацэнкі наступстваў палітычных рашэнняў, для актывізацыі грамадскай сферы, а таксама для нарошчвання патэнцыялу і даверу, якія могуць быць выкарыстаны ў наступнай дзейнасці.
Грамадскія дэбаты ў пэўным кантэксце могуць даць новыя магчымасці для далейшага прыцягнення ўдзельнікаў.
Акрамя набытку ў выглядзе пабудовы сувязяў сярод людзей і паміж грамадамі, адпаведнымі экспертамі і спецыялістамі, а таксама дзяржаўнымі органамі, грамадскія дэбаты могуць таксама прывесці да стварэння адчувальных сацыяльных рэсурсаў у выглядзе справаздач аб мерапрыемствах і даведачных дакументаў, на якіх могуць быць збудаваныя будучыя дэбаты.
Глядзіце прыклады Партугаліі, Францыі і Расійскай ФедэрацыіУбудаванне грамадскіх дэбатаў у біяэтыку
Грамадства, у якім звычкі дэмакратычнага ўдзелу ўсталёўваюцца праз адукацыю і забеспячэнне магчымасцей для грамадскага ўдзелу, будзе лепш падрыхтавана да далучэння грамадскасці ў пытанні кіравання біялагічнымі і біямедыцынскімі распрацоўкамі.
Ускладанне канкрэтных абавязкаў па падтрымцы грамадскіх дэбатаў на адпаведныя ўстановы (інстытуцыі), такія як нацыянальныя камітэты па этыцы, незалежныя арганізацыі, дзяржаўныя органы, рэгулятары ці кансультатыўныя камітэты, можа садзейнічаць развіццю грамадскіх дэбатаў, падтрымліваць бесперапынны ўзровень удзелу грамадскасці ў пытаннях біямедыцынскіх распрацовак, а таксама забяспечваць інстытуцыйныя механізмы для падтрымкі грамадскіх дэбатаў на практыцы.
Гэты бесперапынны працэс можа дапамагчы пераадолець разрыў паміж сацыяльнымі нормамі, якія рэдка пераглядаюцца, і неабходнасцю вырашаць надзённыя пытанні змянення дзейных палітык, якія ўзнікаюць у сувязі з новымі біялагічнымі і біямедыцынскімі распрацоўкамі.
Такія ўстановы, як згаданыя вышэй, могуць прасоўваць развіццё культуры грамадскіх дэбатаў і ўдзел грамадскасці, будучы ўважлівымі да ачагоў рэлевантнага дыскурсу ў грамадстве, будучы адкрытымі для ўзаемадзеяння з імі, і садзейнічаючы сувязі гэтых дэбатаў паміж сабой, з усімі зацікаўленымі бакамі і з асобамі, якія ствараюць палітыку.
У культуры грамадскіх дэбатаў гэтыя ўстановы маглі б вітаць правядзенне і здабываць карысць як ад незапланаваных мерапрыемстваў і ініцыятываў знізу, так і ад планавых грамадскіх дэбатаў.
Нацыянальныя камітэты па этыцы ці падобныя органы, якія маюць адпаведныя рэсурсы і палітычную падтрымку, могуць адыграць важную ролю ў спрыянні грамадскім дэбатам, у правядзенні асобных мерапрыемстваў грамадскіх дэбатаў, калі гэта неабходна, і ў забеспячэнні далейшага ўздзеяння грамадскіх дэбатаў.
Глядзіце прыклад Францыя Глядзіце прыклады з Даніі і КіпраПартугалія, (2017)
У выніку грамадскіх дэбатаў па тэме "Завяршэнне жыцця" выйшла кніга "Прыняцце рашэння аб завяршэнні жыцця – цыкл дэбатаў", якая змяшчала збор выбраных матарыялаў канферэнцый, у тым ліку матарыялаў ад грамадскасці. Кніга таксама месціла гласарый і заключэнне з асноўнымі пытаннямі і аргументамі, прадстаўленымі падчас дэбатаў, а таксама кароткае параўнальнае даследаванне заканадаўства.
Дэбаты па тэме "Завяршэнне жыцця" не прывялі да зменаў у партугальскім заканадаўстве, але дакументацыя ў выглядзе кнігі служыць справаздачай і даведачным дакументам для будучых дэбатаў па гэтай тэме.
Францыя, (2018)
Матарыялы ініцыятывы "États Généraux" былі старанна прааналізаваныя Нацыянальным кансультатыўным камітэтам па этыцы (CCNE), які ў чэрвені 2018 года апублікаваў уласны зводны даклад у дадатак да меркаванняў, сфармуляваных па выніках ініцыятывы Камітэтам грамадзян.
Французскі Нацыянальны кансультатыўны камітэт па этыцы (CCNE) у сваёй Выснове №129, выдадзенай у верасні 2018 года, рэкамендаваў, каб французскае заканадаўства аб біяэтыцы падтрымлівалася грамадскімі дэбатамі па біяэтычных пытаннях, якія б праводзіліся не як аднаразовая падзея, а на бесперапыннай аснове. Мэта складаецца ў выхаванні культуры дэбатаў па пазначаных пытаннях. У гэтым кантэксце справаздача CCNE, хутчэй за ўсё, паслужыць важным даведачным дакументам на будучыню.
Ключом да паспяховага ўдзелу грамадскасці ў ініцыятыве "États Généraux" стаўся мандат, дадзены Нацыянальнаму кансультатыўнаму камітэту па этыцы (CCNE) для спрыяння грамадскім дэбатам і арганізацыі мерапрыемстваў, якія ён лічыў патрэбнымі. CCNE атрымаў гэты больш шырокі мандат у 2011 годзе, таксама было забяспечана фінансаванне перагляду закону аб біяэтыцы ў 2018 годзе.
Данія, (2008)
Дацкая Тэхналагічная Рада раней фінансавалася ўрадам Даніі, але цяпер з'яўляецца незалежнай установай, якая больш не фінансуецца дзяржавай. Лічылася важным аддзяліць яе ад урада; аднак зараз яна не мае мандата, прадугледжанага законам, і, такім чынам, працуе на калегіяльнай аснове.
Расійская Федэрацыя, (2016)
Грамадскае абмеркаванне прапанаваных паправак да закону "Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека" пацвердзіла, што донарства органаў з'яўляецца вельмі адчувальным пытаннем у расійскім грамадстве. Прапанаваныя папраўкі былі сустрэты істотнай крытыкай з боку грамадскасці. Адзін з найбольш важных вынесеных урокаў палягае ў тым, што дэбаты будуць эфектыўнымі толькі ў тым выпадку, калі людзі ўсеабдымна разумеюць дадзеную тэму, асабліва калі яна ўздымае пытанні правоў чалавека.
Кіпр, (2018)
Кіпрскі Нацыянальны Камітэт па Біяэтыцы ўпаўнаважаны на спрыянне грамадскім дэбатам шляхам штогадовай арганізацыі дэбатаў па абранай тэме.