Якія ставяцца мэты?
Інфарміраванне грамадскасці
Мэтай прыцягнення грамадскасці можа быць інфарміраванне людзей пра новыя распрацоўкі ў галіне біямедыцыны, стымуляванне дэбатаў альбо стварэнне асновы для далейшых кансультацый і ўдзелу, а таксама адкрыццё дыялогу, які ў сваю чаргу можа даць інфармацыю для выпрацоўкі палітыкі. Гэта таксама можа мець эфект стымулявання ўдзелу грамадскасці ў цэлым.
Грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты"). маюць на мэце не толькі адукацыю грамадскасці ў галіне біямедыцыны, але і даследванне дачыненняў паміж дасягненнямі ў біямедыцыне і сацыяльным разуменнем і каштоўнасцямі. Прывядзенне дэбатаў да гэтых умоў дапамагае выправіць дысбаланс ведаў і сіл, які можа ўзнікнуць пры ўзаемадзеянні грамадскасці з экспертамі ці чыноўнікамі.
У большасці дзяржаў сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важную ролю ў кансалідацыі ведаў і распаўсюджванні інфармацыі. Гэта таксама тычыцца паведамленняў пра дасягненні біямедыцынскіх даследаванняў, метадаў лячэння, біямедыцынскіх тэхналогій і вырабаў, яны робяць гэтыя веды поўна выказанымі і пададзенымі ў сувязі з бягучымі падзеямі і праблемамі, а таксама прадстаўляюць новую інфармацыю і вынікі эспертыз.
Свабодная прэса адыгрывае важную ролю ў грамадстве (як "Чацвёртая ўлада") як спосаб выкрыць маніпуляцыі з інфармацыяй, кінуць выклік закаснеласці і ацаніць новыя веды. Грамадскія СМІ ахопліваюць вялікую колькасць людзей, але часта яны даюць погляд з пэўнага «ракурсу» і часта спрабуюць граць на эмоцыях. Яны могуць несці адказнасць за "хайпаванне" вакол новых распрацовак альбо скажэнне ўзроўню тэхнічнай нявызначанасці. Тым не менш нельга недаацэньваць іх ролю як важнага інфармацыйнага канала, які мае істотнае значэнне для далучэння грамадскасці.
Сацыяльныя сеткі могуць падтрымліваць і пашыраць функцыі грамадскіх СМІ, але, паколькі яны вырабляюць не падмацаваныя знешнімі спасылкамі "інфармацыйныя бурбалкі" ці "рэха-пакоі", яны могуць гэтак жа лёгка ўзмацняць забабоны і скажоную інфармацыю і нават распаўсюджваць непраўдзівую інфармацыю. Іншае абмежаванне заключаецца ў тым, што не ўсе маюць доступ да адной і той жа інфармацыі, паколькі дыскусійныя групы ў сацыяльных сетках, як правіла, прызначаны толькі для сябраў.
Даследчыкі біямедыцыны могуць адыграць важную ролю ў зносінах з грамадскасцю наконт дасягненняў біямедыцыны. Абмен паміж даследчыкамі і грамадскасцю дапамагае развіваць давер насельніцтва да навукі і дапамагае навукоўцам праводзіць даследаванні з улікам інтарэсаў і каштоўнасцей грамадства. Аднак эксперты часта патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі, каб данесці інфармацыю пра сваю працу да неспецыялістаў. Зносіны з грамадскасцю (напрыклад, размова з галоўнымі СМІ) можа разглядацца як частка абавязкаў даследчыкаў, асабліва, калі іх праца фінансуецца дзяржавай, і гэта можа стаць умовай атрымання грантаў Дасягнуць хуткага і пастаяннага інфармавання пра даследванні можна праз фінансаванне і прасоўванне семінараў, распрацоўку вэб-старонак і падрыхтоўку навучальных матэрыялаў для школ.
Варта ўлічваць інфармацыйныя патрэбы грамадскасці і ролі розных суб'ектаў у якасці пастаўшчыкоў інфармацыі, у прыватнасці, неабходна павялічваць ролю сацыяльных сетак у інфарміраванні і ўспрыманні біямедыцынскіх дасягненняў.
Адначасовае далучэнне да ўдзелу даследчыкаў і СМІ можа садзейнічаць развіццю культуры даверу да навукі і тэхнікі.
Варта разгледзець пытанне аб тым, як даследчыкі і асобы, якія выпрацоўваюць палітыку, могуць працаваць са сродкамі масавай інфармацыі для заахвочвання і падтрымкі аб’ектыўнага прадстаўлення фактычнай інфармацыі і цвярозай крытыкі доказаў і меркаванняў з розных крыніц.
Вызначэнне праблемных пытанняў
Важным аспектам далучэння грамадскасці з'яўляецца выяўленне праблемных пытанняў. Гэта могуць быць пытанні, каторыя на погляд экспертаў і асобаў, якія ствараюць палітыку, могуць узнікнуць і патрабуюць больш дэтальнай распрацоўкі, ці гэта могуць быць нечаканыя пытанні, якія ўзнікаюць, калі людзі пачынаюць даследаваць біямедыцынскія распрацоўкі.
Раннія дэбаты вакол гэтых распрацовак могуць дапамагчы прадбачыць пытанні, перш чым яны замацуюцца і стануць няпростымі для вырашэння. Гэта дазволіць вырашаць пытанні больш эканамічна па часе і сродках, напрыклад, праз адаптацыю пры распрацоўцы тэхналогій і шляхоў іх прымянення на практыцы.
Рашэнне праблемных пытанняў на ранняй стадыі можа даць упэўненасць кіраўнікам і даследчыкам у больш шырокай прымальнасці іх мэтаў.
Вызначэнне праблемных пытанняў можа палепшыць шанцы на паспяховае ўкараненне новых распрацовак.
Збор сведчанняў пра грамадскія погляды
Важнай мэтай грамадскіх дэбатаў з'яўляецца збор сведчанняў пра дыяпазон і змест грамадскіх поглядаў для інфармавання пры прыняцці рашэнняў.
Важна ведаць, наколькі сабраныя сведчанні пра грамадскія погляды будуць прадстаўляць абгрунтаваныя высновы, і наколькі яны адпавядаюць асноўным перакананням ці каштоўнасцям. Таксама можа быць важна ведаць, пра што паведамляюць гэтыя погляды (напрыклад, тэхнічныя веды ці рэлігійныя вераванні), наколькі яны ўкараніліся, і якімі спосабамі і па якіх прычынах яны могуць змяніцца з цягам часу.
Варта ўлічваць, якія сведчанні будуць адпаведнымі для разумення грамадскіх поглядаў (напрыклад, колькасных ці якасных, і наколькі шырока будзе апраўдана выкарыстанне сабраных сведчанняў. Напрыклад, назіральныя (абсервацыйныя) даследаванні, такія, як аналіз сацыяльных сетак, могуць быць эканамічна малазатратнымі, але маюць абмежаванні з пункту гледжання таго, наколькі інфарматыўнымі яны з’яўляюцца, з-за адсутнасці кантрольнай выбаркі і з-за зменлівай сацыяльнай дынамкі.
Узаемадзеянне з грамадскасцю дае магчымасць збіраць сведчанні пра грамадскія погляды з мэтай пацверджання альбо аспрэчвання чаканняў наконт дыяпазону, зместу і (магчыма) балансу поглядаў на пэўную тэму.
Пэўныя формы ўзаемадзеяння з грамадскасцю могуць дапамагчы выявіць асновы, на якіх грунтуюцца грамадскія погляды, і даследаваць факты і перакананні, пра якія яны паведамляюць.
Пашырэнне ўдзелу
Мэтай грамадскіх дэбатаў можа быць прыцягненне грамадскасці да прыняцця рашэнняў, напрыклад, карэктаванне распрацоўкі варыянтаў палітыкі альбо далучэнне грамадскасці да кіравання новымі тэхналогіямі шляхам маніторынгу або назірання за ходам мерапрыемстваў.
Удзел грамадскасці нясе пэўную карысць, у тым ліку павялічвае легітымнасць рашэнняў праз грамадскае прадстаўніцтва і забеспячэнне адпаведнасці сацыяльным каштоўнасцям. Аднак важна разумець адносіны паміж прадстаўнікамі грамадскасці і больш шырокай супольнасцю, чые інтарэсы пастаўлены на карту (гл. наступны раздзел).
Варта разгледзець стварэнне магчымасцей для ўдзелу грамадскасці альбо прыцягнення да працэсаў прыняцця рашэнняў (напрыклад, на этапе разметкі магчымых варыянтаў палітыкі), а таксама нарошчвання патэнцыялу і прасоўвання магчымасцей для ўдзелу ў кіраванні (напрыклад, пацыентскія панэлі).

Беларусь,(2018)
У грамадскіх дэбатах «Правы і абавязкі лекараў і пацыентаў у сучасных сістэмах аховы здароўя (прававыя і этычныя пытанні 2018-2019)» асноўнай мэтай было інфармаванне пацыентаў аб іх правах і нагадванне лекарам аб іх абавязках,

Францыя, (2018)
У французскім праекце "États Generaux" сродкі масавай інфармацыі былі прызнаны ключавым суб'ектам, і перад грамадскімі дэбатамі быў арганізаваны трэнінг для спецыялістаў у галіне СМІ, накіраваны на прасоўванне
Французская нацыянальная кансультацыя (“États Généraux”) накіравана на прыцягненне як мага большай грамадскасці да ўдзелу ў грамадскіх дэбатах на біяэтычныя тэмы, якія ўваходзяць у заканадаўчы працэс. Шырокае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі, вэб-сайт, дзе грамадскасць магла б удзельнічаць, і выкарыстанне рэгіянальных мерапрыемстваў для грамадскіх дэбатаў стварылі добрыя магчымасці для ўдзелу і дапамаглі стварыць патэнцыял для далейшых дэбатаў.

Кіпр,(2018)
Падчас Кіпрскага тыдня абазнанасці ў пытанні дамоў састарэлых па выніках грамадскіх дэбатаў, якія праводзіліся з мэтай прадастаўлення рэкамендацый журналістам пры паведамленні аб аспектах догляду за пажылымі людзьмі, быў падрыхтаваны Кодэкс прафесійнай этыкі журналістаў і СМІ.

Германія,(2019)
У дэбатах “Genomchirurgie im gesellschaftlichen Diskurs” у 2019 годзе былі арганізаваны два навучальныя семінары, на якіх журналісты і рэдактары збіраліся з навукоўцамі ў галінах біялогіі, медыцыны, этыкі і закону, каб зразумець рэдагаванне геному з розных пунктаў гледжання. Мэта складалася ў тым, каб садзейнічаць якаснаму асвятленню гэтай тэмы ў СМІ.

Фінляндыя,(2012)
У 2012 годзе распачаў дзейнасць афіцыйны сайт, дзе грамадскасць можа ўздымаць праблемныя пытанні, якія выклікаюць занепакоенасць, даводзіць іх да ведама заканадаўцаў і ў выпадку, калі больш за 50 000 грамадзян падпішуць онлайн петыцыю – аўтаматычна распачынаць дэбаты ў парламенце.