Прычыны ініцыяваць грамадскія дэбаты
Непазбежна, што прычын для любой такога кшталту ініцыятывы будзе некалькі. Разважанне аб прыродзе і балансе прычын можа дапамагчы вызначыць, якія падыходы могуць быць прыдатнымі. Грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты"). ніколі не павінны праводзіцца без дбайнага папярэдняга разважання, у адваротным выпадку гэта проста практыкаванне для галачкі, якое наўрад ці будзе служыць інтарэсам тых, хто ўдзельнічае, і нават можа прывесці да грамадскага недаверу.
Этычныя прычыны
Адной з прычын для ініцыявання грамадскіх дэбатаў можа быць прынцыповая прыхільнасць да таго, каб прыцягнуць да абмеркавання тых, хто можа пацярпець ад біямедыцынскіх распрацовак, да працэсу кіравання гэтымі распрацоўкамі, прызнаючы, што ўсе галасы маюць права быць пачутымі. Што датычыцца біямедыцынскіх распрацовак, кола тых, хто можа быць патэнцыйна імі закрануты, распаўсюджваецца на ўсё грамадства.
Распрацоўкі, якія тычацца правоў чалавека альбо служаць выклікам для наяўных сацыяльных норм, хутчэй за ўсё, патрабуюць грамадскіх дэбатаў не толькі як пажаданых, але, з маральнага пункту гледжання, у некаторых сферах - юрыдычна неабходных.
Варта разгледзець пытанне аб тым, ці мае дадзеная распрацоўка наступствы для правоў чалавека.
Зрабіць рашэнні больш інфармаванымі
Належнае прыняцце рашэння патрабуе разгляду вялікай колькасці пытанняў, звязаных з бачаннем і каштоўнасцямі. Тэхнічныя эксперты не заўсёды ў стане адказаць на іх. Прафесійныя парады часта абмежаваныя ў сваім бачанні, а пытанні ўжывання новых распрацовак не абавязкова з'яўляюцца тэхнічнымі пытаннямі, яны могуць быць маральнымі і палітычнымі.
Тэхнічныя пытанні звязаны з бяспекай, карысцю, эканамічнай выгадай, у той час як ініцыятар дэбатаў можа паставіць пытанні сацыяльнай рызыкі, маральнай прымальнасці і ўпаўнаважанасці прыняцця рашэнняў.
Карысна ставіць пытанні такім чынам, каб мелася магчымасць канструктыўна аспрэчыць прафесійныя дапушчэнні. Акрэсленне пытанняў, якія будуць вынесеныя на дэбаты, можа выявіць ці закласці каштоўнасці, якія ляжаць у іх аснове.
Кансультацыі з грамадскасцю даюць магчымасць зрабіць унёсак «калектыўнаму эксперту» праз краўдсорсінг (то бок добраахвотнае далучэнне шырокага кола ўдзельнікаў) ды вызначыць меркаванні, якія могуць не прысутнічаць у асноўнай масе людзей (не з’яўляюцца мэйнстрымавымі).
Наданне легітымнасці
Яшчэ адна прычына, па якой асобы, якія ствараюць палітыку, могуць пажадаць ініцыяваць грамадскія дэбаты, - гэта наданне легітымнасці ўжыванню распрацоўкі, якая ўздымае новыя альбо незвычайныя праблемы, якія раней не абмяркоўваліся. Гэта можа адбыцца пазней, "ніжэй па цячэнні", у выпадках, калі тэхналогія паўстала хутка альбо калі маецца ціск з боку іншых нацыянальных гульцоў дзеля пачатку ўжывання новай тэхналогіі.
У абставінах, калі асобы, якія ствараюць палітыку, прапануюць пачаць ужываць новую спрэчную распрацоўку, ініцыяванне грамадскіх дэбатаў можа дапамагчы інфармаваць грамадскасць, ацаніць прымальнасць і, у станоўчым выпадку, падрыхтаваць шлях да яе ўжывання.
Варта ўлічваць неабходнасць інфарміравання грамадскасці аб прапанаваным пачатку ўжытку новых біямедыцынскіх дасягненняў і таго, які ўзровень інфармаванасці і прыняцця грамадскасцю пачатку ўжывання новай распрацоўкі гарантуе яго шырокую грамадскую падтрымку.

Германія, (2019)
Грамадскія дэбаты “Genomchirurgie gesellschaftlichen Diskurs” (пра рэдагаванне геному) з'яўляюцца добрым прыкладам шэрагу дзеянняў, якія прадпрымаюцца з этычных меркаванняў.

Францыя,(2018)
У законе ёсць палажэнне, якое патрабуе перыядычных грамадскіх дэбатаў пры ўнясенні змяненняў у заканадаўства аб біяэтыцы, і ў любым выпадку, кожныя пяць гадоў. Апошні раз гэта было зроблена падчас маштабных грамадскіх дэбатаў пад назвай "États Generaux" у 2018 годзе.

Расійская Федэрацыя,(2016):
Расійская Федэрацыя мае даўнюю практыку абмеркавання законапраектаў на ўзроўні дзяржаўных органаў і грамадства на розных пляцоўках. Погляды грамадзян таксама збіраюцца праз Інтэрнэт-партал. Дэбаты наконт паправак у закон "Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека" адбыліся ў 2016 г. Дыскусія працягваецца.