Зручны час, каб ініцыяваць грамадскія дэбаты
Грамадскія дэбаты звычайна маюць зададзеную мэту і загадзя вызначаныя рамкі. Але грамадскія дэбаты не павінны завяршацца прыняццем адзінага рашэння ў пэўны момант часу.
Удзельнікі не павінны мець адчування, што рашэнне ўжо прынята, і яны не могуць аказаць рэальнага ўплыву. Гэта датычыцца як тых выпадкаў, калі ўжо прынятыя на палітычным узроўні рашэнні сутыкаюцца з крытыкай, так і калі меркаванні грамадскасці выказваюцца яшчэ перад тым, як прыняць рашэнне.
Бесперапынныя грамадскія дэбаты развіваюць культуру актыўнага ўдзелу грамадскасці, якая дапамагае павысіць абазнанасць і кампетэнтнасць у пытаннях, якія тычацца ўсіх грамадзян.
Раннія "вышэй па плыні" грамадскія дэбаты
Грамадскія дэбаты, якія праводзяцца “вышэй па плыні”, адбываюцца на раннім этапе, перш чым даследаванні і навуковыя распрацоўкі будуць пераведзены ў прыкладную стадыю. Іх адстойвалі як спосаб узмацніць сацыяльны ўплыў на мэты і напрамкі даследаванняў і інавацый з мэтай зрабіць навуку больш сацыяльна адказнай. Далучэнне грамадскасці да ўдзелу на раннім этапе можа садзейнічаць развіццю навуковых распрацовак у прымальным для грамадства кірунку.
Ранняе ўключэнне грамадскасці ў абмеркаванне каштоўнасцей, надзей і страхаў можа дапамагчы даследчыкам і палітыкам арыентаваць інавацыі і распрацоўкі ў прымальным для грамадства кірунку.
Грамадскія дэбаты ў сувязі з выпрацоўкай палітыкі
Грамадскія дэбаты дапамагаюць выявіць агульны падзяляемы грамадскі інтарэс сярод грамадзян. Адзін са спосабаў зрабіць грамадскія дэбаты важнымі – забяспечыць сувязь гэтага грамадскага інтарэсу з дзяржаўнай палітыкай.
Даволі часта грамадскія дэбаты ініцыюцца ў сувязі з працэсам выпрацоўкі палітыкі з намерам унясення прапаноў аб змяненні прававых норм законаў або дзяржаўнай палітыкі.
Калі ініцыятыва з'яўляецца палітычна супярэчлівай, неабходна больш старанна планаваць дэбаты па часе і пазбягаць варыянтаў, калі ўдзельнікі будуць дэбатаваць толькі свае адрозныя палітычныя пазіцыі. У такім выпадку важна выдзеліць дастаткова часу для рэфлексіўнага разважання над пытаннямі, каб у дэбаты былі ўключаны розныя меркаванні і каштоўнасці.
З іншага боку, калі складаныя пытанні трапілі ў пастку звычайных палітычных супрацьстаянняў, працэсы грамадскіх дэбатаў могуць забяспечыць прастору, каб растлумачыць і абмеркаваць гэтыя пытанні з мэтай знайсці агульную глебу.
Магчыма, трэба пазбягаць палітычна адчувальных момантаў, каб вынікі дэбатаў сталіся адказам на ўзнятыя пытанні, а не прымаліся пад уплывам палітычных перакананняў.

Данія, 2008
Дацкая Тэхналагічная Рада арганізавала грамадскія дэбаты, каб дапамагчы асобам, якія ствараюць палітыку, атрымаць інфармацыю аб поглядах грамадскасці на, сярод іншага, прыярытэты ў галіне аховы здароўя, перш чым прыняць рашэнне наконт кірунку палітыкі.
Грамадскія дэбаты пра будучыню сістэмы аховы здароўя датычыліся палітычна адчувальнага пытання аб змене палажэння пра дзяржаўнае ці прыватнае фінансаванне некаторых метадаў лячэння, і таму ў гэым выпадку важна было пазбягаць палітычна адчувальных момантаў. Гэта таксама вывела палітычна адчувальную тэму з палітычнага кантэксту і ператварыла яе ў грамадскія дэбаты. У рэшце, пры выпрацоўцы палітыкі кіраваліся вынікамі дэбатаў.

Ірландыя, (2016)
Пытанне аб адмене Восьмай папраўкі да Канстытуцыі Ірландыі, якая тычыцца забароны абортаў, было палітычна надта адчувальным пытаннем, у сувязі з гэтым было важна аддаліць Грамадскую Асамблею ад палітычных уплываў. Гэта было дасягнута шляхам атрымання публічнай згоды ключавых бакоў не перашкаджаць дэбатам.