Каго варта далучыць да ўдзелу?
чытаць далей
Не існуе адзінай, усёабдымнай, аднастайнай і нязменнай "грамадскасці". Важна, хто насамрэч далучаны да ўдзелу ў грамадскіх дэбатах, асабліва калі некаторыя, хто можа жадаць прыняць удзел, не могуць гэтага зрабіць. Разважаючы пра грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты")., важна ўлічваць, каго варта далучыць да ўдзелу, якія інтарэсы яны прадстаўляюць і ці існуюць бар'еры для ўдзелу пэўных груп.
Гаворачы "грамадскасць" часта ўяўляецца аднастайнасць, тады як на самой справе ўсе грамадствы ахопліваюць разнастайныя сацыяльныя інтарэсы і рознае бачанне перспектываў. Не ўсе пытанні аднолькава закранаюць інтарэсы кожнага, але кожны мае права выказацца ў грамадскіх дэбатах.
Некаторыя грамады могуць самаадбірацца, як напрыклад, удзельнікі адкрытых кансультацый ці незапрошаных грамадскіх дэбатаў. У многіх запрошаных грамадскіх дэбатах, асабліва ў тых, якія маюць на мэце выявіць грамадскія погляды, удзельнікі могуць быць старанна падабраныя на аснове дэмаграфічных дадзеных і ў адпаведнасці з належнымі сацыялагічнымі метадамі.
Адпаведныя грамады паўстаюць вакол пэўнага праблемнага пытання; адны будуць самі адстойваць свае інтарэсы, а іншыя, магчыма, спатрэбіцца расшукаць і прыкласці намаганні, каб далучыць іх да ўдзелу.
Зацікаўленыя бакі (стэйкхолдары)
Меркаваныя прадстаўнікі грамадскасці могуць быць тымі, хто мае непасрэдны інтарэс - так званыя зацікаўленыя бакі (стэйкхолдары). Погляды тых, хто мае непасрэдныя інтарэсы, будуць дарэчныя для грамадскіх дэбатаў аб біямедыцынскіх распрацоўках, але іншыя асобы таксама могуць быць ускосна закрануты. У той ступені, у якой біямедыцынскія распрацоўкі патэнцыяльна змяняюць магчымасці для ўсіх, кожны будзе мець свой інтарэс і, такім чынам, будзе «стэйкхолдарам».
Варта разгледзець пытанне аб тым, як прадставіць інтарэсы тых, уздзеянне на каго будзе невялікім, але частым, а таксама тых, уздзеянне на каго будзе моцным, але нячастым. Гэтыя людзі могуць знаходзіцца аддалена ад месца і часу першапачатковага ўжывання распрацоўкі.
Кожны чалавек ёсць патэнцыйным стэйкхолдарам датычна біямедыцынскіх распрацовак. Варта разгледзець выяўленне і разметку дыяпазону розных інтарэсаў і адметных эфектаў.
Важна пазбягаць несправядліва прывілеяваных адносін да меркаванняў асобных зацікаўленых бакоў і прызнаваць як тых, хто закрануты ўскосна, так і тых, хто закрануты непасрэдна.
У некаторых выпадках пажадана празмернае прадстаўніцтва груп, якія знаходзяцца ў неспрыяльным становішчы, каб гарантаваць, што іх галасы будуць пачуты грамадскасцю.
Важна не лічыць, што, напрыклад, групы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці альбо пацыентскія групы выказваюцца за ўсю грамадзянскую супольнасць альбо за ўсіх пацыентаў.
Гэтак жа важна мець на ўвазе, што тыя, хто найбольш напорысты ў публічных стасунках і сацыяльных сетках, могуць не прадстаўляць погляды большасці грамадскасці.
Прадстаўнічыя (рэпрезентатыўныя) групы
Што да распрацовак, якія патэнцыйна тычацца інтарэсаў усіх, звычайна не з'яўляецца ні практычным, ні неабходным прыцягваць да грамадскіх дэбатаў усё насельніцтва. Выбарка насельніцтва можа даць карысную інфармацыю аб дыяпазоне існуючых грамадскіх поглядаў.
Аднак павінны быць вызначаны крытэрыі, паводле якіх робіцца выбарка, і памер выбаркі – такім чынам гэта залежыць ад меркаванняў. Важна паспрабаваць пазбегнуць таго, каб гэтыя меркаванні грунтаваліся на прадузятых дапучшэннях наконт таго, якія інтарэсы тут ёсць адпаведнымі.
Варта ўважліва разгледзець адпаведныя параметры для вызначэння прадстаўнічай выбаркі насельніцтва.
Нацыянальныя рэферэндумы могуць быць інфарматыўнымі, але не могуць замяніць грамадскіх дэбатаў; яны могуць быць контрпрадуктыўнымі пры адсутнасці эфектыўных грамадскіх дэбатаў.
Далучэнне прадстаўнічай выбаркі насельніцтва можа дапамагчы папярэдзіць асобы, якія прымаюць рашэнні, аб магчымых скажэннях у прадстаўленні грамадскіх інтарэсаў, выкліканых інтэнсіўным лабіраваннем альбо правядзеннем кампаній з боку асобных груп, якія маюць свае інтарэсы.
Далучэнне разнастайных галасоў
Ініцыюючы грамадскія дэбаты, можа спатрэбіцца прыняць спецыяльныя меры для далучэння галасоў тых, хто мае не відавочныя ці ўскосныя інтарэсы, ці можа мець бар'еры для ўдзелу. Напрыклад, у многіх грамадствах этнічныя меншасці не мелі роўнага доступу да грамадскай сферы. Некаторым адпаведным катэгорыям насельніцтва можа быць не прапанавана альбо яны могуць не знайсці магчымасці ўзяць удзел у грамадскіх дэбатах. Некаторыя могуць быць нават не ў стане прыняць удзел у мерапрыемстве, на якое іх запрасілі – з-за моўных, фізічных ці псіхалагічных бар'ераў, альбо па культурных ці рэлігійных прычынах. У некаторых выпадках гэтая адсутнасць магчымасцяў можа быць звязана з парушэннем іхных правоў чалавека ці можа прадстаўляць пэўныя формы сацыяльнага і палітычнага выключэння з грамадства.
Дзеці і моладзь маюць асаблівыя інтарэсы датычна доўгатэрміновых наступстваў засваення тэхналагічных шляхоў. Яны могуць прапанаваць новыя перспектывы і адметныя погляды, але могуць спатрэбіцца розныя падыходы, каб забяспечыць іх бяспечны ўдзел у грамадскіх дэбатах, асабліва калі тэма адчувальная. Пажылыя людзі складаюць не менш значную частку насельніцтва і часта бываюць непрапарцыйна моцна закранутыя зменамі ў аказанні медыцынскіх паслуг.
Галасы меншасцей могуць лёгка згубіцца пры колькасных або агрэгаваных падыходах, калі ўдзельнікі адбіраюцца выпадковым чынам (рандомна) альбо як рэпрэзентатыўная выбарка агульнай сукупнасці.
Існуючыя адпаведныя сеткі і групы па інтарэсах могуць стаць магчымасцю для прыцягнення асобаў, якія маюць асаблівы інтарэс па дадзеным пытанні, альбо да якіх цяжка дабрацца ці якія займаюць уразлівую пазіцыю. Таксама можа ўзнікнуць неабходнасць у прыняцці канкрэтных мер па ўключэнні сацыяльна маргіналізаваных груп, якія маюць меншыя магчымасці да ўдзелу – напрыклад, можна далучыць адмысловых рэкруцёраў або давераных пасярэднікаў.
Пытанні палітык, якія закранаюць агульную юрысдыкцыю, могуць па-рознаму закранаць інтарэсы людзей у розных геаграфічных раёнах. Гэта можа азначаць адрозненні паміж гарадскімі і сельскімі раёнамі, поўначчу і поўднем, тэрыторыямі пераважна са сферай вытворчасці і пераважна са сферай паслуг, мацерыковай часткай і афшорамі і г.д.
Удзел моладзі можа быць бяспечна забяспечаны праз школы альбо моладзевыя групы.
Каб заахвоціць да ўдзелу пажылых людзей, магчыма, спатрэбіцца адаптаваць сродкі камунікацыі да іх патрэб.
Давераныя пасярэднікі могуць садзейнічаць удзелу людзей з уразлівых груп спосабамі, якія дазваляюць пачуць іх голас і абараніць іх прыватнасць.

Ірландыя,(2016)
Асамблея грамадзян, якая складаецца з прадстаўнічай групы з 99 грамадзян і старшыні, прызначанага урадам, была створана для кансультавання парламенцкага камітэта па адмене Восьмай папраўкі да Канстытуцыі, якая забараняла аборты.

Германія,(2019)
Да ўдзелу ў праекце Genomchirurgie im gesellschaftlichen Diskurs былі далучаныя розныя групы, у тым ліку школьнікі. Яны разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у імітацыйнай гульні пра тэхналогію генетычнага дыска, выкарыстоўваючы спецыяльна распрацаваныя інструменты.

Злучанае Каралеўства, (2007)
Прыклад грамадскіх дэбатаў у Злучанам Каралеўстве "Грамадскі ўдзел у навуцы пра мозг, залежнасць і наркотыкі" прадэманстраваў важнасць прадпрымання інавацыйных крокаў для ўдзелу груп, якім можа быць цяжка прыняць адкрыты ўдзел у запрошаных грамадскіх дэбатах.