Гэта практыкаванне асабліва карысна правесці ў канцы занятку. Малюнкі заўсёды скажуць больш, чым словы.

Час: 40 хвілін

Матэрыялы:

• Папера і каляровыя ручкі

Інструкцыі

1. Папрасіце ўдзельнікаў падумаць, пра што яны даведаліся падчас занятку (сустрэчы), і намаляваць саміх сябе, як яны махаюць на развітанне рукой і нясуць за плячыма вялікія рукзакі, у якіх ляжаць, напрыклад, рэчы, ідэі і надзеі, якія яны панясуць з сабой.
2. Яны павінны падумаць пра ўсё, аб чым даведаліся і што хацелі б захаваць, напрыклад кнігі або карціны, пачуцці, людзей, ідэі, новыя спосабы бачання свету, новыя сілы, якія яны здабылі, пераадолеўшы цяжкасці, і каштоўнасці.
3. Яны таксама могуць намаляваць рэчы, якія хацелі б кінуць у сметніцу. Гэта могуць быць шкодныя звычкі, старыя ідэі, цяжкія моманты, дрэннае харчаванне – абсалютна ўсё!
4. Паспрабуйце пераканаць удзельнікаў, што для выканання гэтага задання зусім не трэба быць вялікім мастаком. Простыя фігуркі людзей, словы і сімвалы ідэальна падыдуць для гэтай працы