Гэта практыкаванне-энерджайзер спрыяе развіццю духу супрацоўніцтва і навыкаў групавога прыняцця рашэнняў. Яно прадугледжвае цесны фізічны кантакт.

Інструкцыі

1.     Растлумачце групе, што ў гэтай гульні задзейнічаны дзевяць «кропак» цела, якія могуць дакранацца да падлогі: 2 нагі, 2 рукі, 2 локці, 2 калені і 1 лоб.
2.     Папрасіце ўдзельнікаў размясціцца ў сярэдзіне пакоя. Назавіце лічбу ад 1 да 9 і скажыце, што яны павінны дакрануцца да падлогі названай колькасцю «кропак». Паўтарыце дзеянне яшчэ два разы.
3.     Папрасіце ўдзельнікаў разбіцца на пары. Назавіце лічбу ад 2 да 18. Пары павінны працаваць разам, каб дакрануцца да падлогі названай колькасцю «кропак». Паўтарыце дзеянне яшчэ два разы.
4.     Паўтарыце раўнды з рабочымі групамі па 4, потым па 8 і нават 16 чалавек або да таго часу, пакуль усе не будуць працаваць разам.

Парады для фасілітатараўGoto top

Вы можаце дазволіць удзельнікам размаўляць адзін з адным або, калі захочаце, папрасіць іх мець зносіны толькі пры дапамозе мовы жэстаў.
Калі чатыры чалавекі гуляюць разам, самай маленькай колькасцю дотыкаў для іх можа быць 2 – тады 2 два чалавекі будуць стаяць кожны на адной назе і пры гэтым трымаць на сабе іншых двух! Калі гуляюць чацвёра, самай маленькай колькасцю дотыкаў для іх будзе 4. (Найбольшай колькасцю дотыкаў будзе 4 х 9 = 36.) У кожным раўндзе максімальная колькасць дотыкаў не можа перавышаць колькасць людзей у групе больш, чым у 9 разоў!
Папрасіце ўдзельнікаў гуляць хутчэй. У вялікіх групах шмат часу ідзе на тое, каб вызначыць, каму і якой «кропкай» цела дакранацца да падлогі. Самае вясёлае пачынаецца тады, калі група з 8 чалавек спрабуе дакрануцца да падлогі 6 ці 8 «кропкамі».