Avenue de l'Europe
F-67075 Strasbourg Cedex
Tel. +33 (0)3 88 41 20 00
www.coe.int

Кантактная група па Беларусі

englishfrançaisрусскийбеларускі

Рада Еўропы была створаная для забеспячэння правоў чалавека, дэмакратыі і захавання вяршэнства права на ўсім кантыненце. Беларусь — адна еўрапейская краіна, якая ніколі не ўваходзіла ў Раду Еўропы, але гэта не перашкаджае Радзе Еўропы ісці насустрач, каб пашыраць у Беларусі свае каштоўнасці і дапамагаць краіне наблізіцца да стандартаў, неабходных для ўдзелу ў арганізацыі.

З 1992 г. Беларусь падпісала шэраг канвенцый і была ўключаная ў розныя праекты Рады Еўропы. Гэты працэс спыніўся ў сакавіку 2022 г. пасля таго, як Расія пачала поўнамаштабную агрэсіўную вайну супраць Украіны і была выключаная з арганізацыі. На наступны дзень Камітэт міністраў вырашыў прыпыніць усялякае супрацоўніцтва і з беларускімі ўладамі. Але праца з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні працягваецца, асабліва з моладдзю, незалежнымі СМІ і праваабаронцамі. Рашэнне аб стварэнні Кантактнай групы Рады Еўропы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю было прынятае ў верасні 2022 г. Упершыню група сабралася праз два месяцы, і атрымала наступны імпульс з прыняццем самітам Рады Еўропы ў Рэйк'явіку ў 2023 г. дэкларацыі, у якой была падкрэсленая неабходнасць супрацоўніцтва і жаданне працягнуць працу Кантактнай групы.

 Прыярытэты

Пералік мерапрыемстваў на 2024-2025 гг., узгоднены Кантактнай групай і падтрыманы Камітэтам міністраў у студзені 2024 г., прадугледжвае онлайн- і офлайн-навучанне беларускіх юрыстаў і праваабаронцаў еўрапейскіх стандартаў і прынцыпаў правоў чалавека, такіх як роўнасць і адсутнасць дыскрымінацыі; падрыхтоўка інфармацыйных ініцыятыў па адмене смяротнага пакарання, удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл у сесіях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і іх далучэнне да дзейнасці Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы. Таксама плануюцца далейшыя мерапрыемствы для беларускіх журналістаў, грамадзянскай супольнасці і моладзевых арганізацый у выгнанні.

Гэтая дзейнасць працягваецца ў рамках папярэдняга плана Рады Еўропы для Беларусі, які складаецца з 15 пунктаў. План, распачаты ў лютым 2023 г., прадугледжвае праекты, накіраваныя на прасоўванне правоў чалавека і вяршэнства права; змену стаўлення да смяротнага пакарання; падтрымку журналістаў у выгнанні, палітычных зняволеных, жанчын і дыскрымінаваных меншасцей, а таксама на ўмацаванне плюралістычнай дэмакратыі на нацыянальным і мясцовым узроўнях з асаблівай увагай на прыцягненне грамадзянскай супольнасці і моладзі.

Наступныя накірункі дзейнасці Кантактнай групы уваходзяць у лік прыярытэтных:

  • падтрымліваць развіццё вяршэнства права ў Беларусі шляхам арганізацыі навучальных візітаў для беларускіх юрыстаў з практычнымі аднадзённымі семінарамі па Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і практыцы Еўрапейскага суда па правах чалавека;
  • працаваць з міжнароднымі журналісцкімі арганізацыямі і еўрапейскімі ўрадамі, каб дапамагаць журналістам у выгнанні супрацьстаяць дэзынфармацыі і прапагандзе, якія зыходзяць ад беларускіх улад, і даць ім магчымасці для працы — напрыклад, заахвочваць змякчэнне візавых абмежаванняў, забяспечваць палітычную або фінансавую падтрымку і распрацоўваць алгарытмы, здольныя адрозніваць прапагандысцкі змест ад сапраўднай журналістыкі.

 Навіны і падзеі

Congress President welcomes liberation of prisoners of conscience in Russia and in Belarus

Congress 5 August 2024 Strasbourg

The President of the Council of Europe’s Congress of Local and Regional Authorities, Marc Cools, has made the following statement: “On behalf of the Congress, I unreservedly welcome the liberation of municipal councillors from Tomsk Ksenia Fadeeva and from the Moscow Krasnoselsky District Ilya...

Read More

Summer school in Liverpool examines Council of Europe law

Council of Europe 9 July 2024 Liverpool

The second Liverpool Summer School is underway at the University of Liverpool. The twelve day event, titled “Council of Europe at 75: Protecting Human Rights, Democracy, and the Rule of Law in a Rapidly Changing World” has been organised by the university’s School of Law and Social Justice in...

Read More

Situation in Belarus

Secretary General 3 July 2024 Strasbourg

Statement by Secretary General

Read More

 Хто чым займаецца?


Камітэт міністраў

Камітэт міністраў стаіць у авангардзе працы па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і праваабаронцаў. У ліпені 2022 г. Камітэт сустрэўся з фактычнай лідаркай дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і дамовіўся пра рэгулярныя сустрэчы з ёй і прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі ў выгнанні. У верасні 2022 г. ён прапанаваў Генеральнай сакратарцы Марыі Пейчыновіч-Бурыч стварыць кантактную групу для працы з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазіцыі і двойчы на год рабіць па ёй справаздачы. Першая сустрэча адбылася ў лістападзе таго ж года, і з таго часу група збіралася некалькі разоў на год.


Парламенцкая асамблея

Парламенцкая асамблея, якая аб’ядноўвае парламентарыяў з 46 краін Рады Еўропы, стаіць у першых шэрагах падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі, выступаючы з асуджэннем рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі і патрабуючы вызвалення палітычных вязняў.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская некалькі разоў звярталася да ПАРЕ, і Асамблея ў сваёй рэзалюцыі ад студзеня 2024 г. апублікавала шырокі спектр прапаноў па пабудове дэмакратычнай будучыні Беларусі, у тым ліку запрасіўшы “прадстаўнічую дэлегацыю беларускіх дэмакратычных сіл” узяць удзел у некаторых накірунках працы Асамблеі.

У чэрвені 2023 г. рэзалюцыя аб беларусах у выгнанні заклікала зрабіць прававыя і практычныя крокі, каб аблегчыць іх знаходжанне за межамі Беларусі, а таксама каб падтрымаць беларускую адукацыю і культуру за межамі краіны. У працяг гэтай рэзалюцыі праз год была праведзеная канферэнцыя пад назвай “Люксембургскія рашэнні”.

Асамблея таксама запатрабавала міжнароднага трыбуналу для беларускіх кіраўнікоў, датычных да агрэсіі супраць Украіны, і заклікала да поўнай забароны ўдзелу беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе ў Парыжы. У 2021 г. Асамблея прысудзіла праваабарончую прэмію імя Вацлава Гавэла беларускай праваабаронцы Марыі Калеснікавай.


Камісар па правах чалавека

У сувязі з ключавой роляй гэтай арганізацыі ў забеспячэнні абароны праваабаронцаў, Камісар Рады Еўропы па правах чалавека паслядоўна заклікае да падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці пасля таго, як былі прыпыненыя адносіны з беларускімі ўладамі. Камісар падкрэслівае, наколькі важна, каб прадстаўнікам гэтай супольнасці прапаноўвалася стабільнае пражыванне ў краінах, якія іх прынялі, каб ім і іх сем'ям даваліся сацыяльныя ільготы, каб яны атрымлівалі дапамогу з працаўладкаваннем і для іх быў спрошчаны працэс юрыдычнай рэгістрацыі новых юрыдычных асоб. Камісар вітае той факт, што некаторыя дзяржавы-удзельніцы рэалізавалі палітыку рэлакацыі і абароны, і заклікае іншыя дзяржавы ісці следам за гэтым прыкладам.


Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад

Кангрэс, як актыўны ўдзельнік Кантактнай групы, ажыццяўляе дзейнасць, накіраваную на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцей у адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Асаблівая ўвага надаецца ключавой ролі мясцовых органаў улады ў прасоўванні і захаванні правоў чалавека і ўзаемадзеянні з жанчынамі, моладдзю і недастаткова прадстаўленымі групамі.

У лістападзе 2023 г. Кангрэс сабраў у Страсбургу групу актывістаў розных палітычных поглядаў, старанна адабраных супольна з прадстаўнікамі Кантактнай групы, для першага экспертнага абмеркавання прынцыпаў і стандартаў, неабходных для стварэння эфектыўнай сістэмы мясцовага самакіравання. Далейшая дзейнасць у 2024-2025 гг. будзе скіраваная на ўзмацненне палітычнай падтрымкі Кангрэсам беларускіх дэмакратычных сіл праз іх удзел у адпаведных сустрэчах. Адначасова Кангрэс будзе садзейнічаць далейшаму ўключэнню еўрапейскіх стандартаў мясцовай дэмакратыі ў дзейнасць беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама спрыяць узаемадзеянню з еўрапейскімі мясцовымі органамі ўлады для павелічэння патэнцыялу і росту ўсведамлення датычна канцэпцыі мясцовага самакіравання і прынцыпаў добрага кіравання.


Платформа “Бяспека журналістаў”

Платформа па абароне журналістыкі і бяспецы журналістаў — гэта праграма супрацоўніцтва Рады Еўропы з 15 міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі і журналісцкімі асацыяцыямі, якая выдае папярэджанні аб парушэннях свабоды СМІ і бяспекі журналістаў у краінах-удзельніцах Рады Еўропы. Платформа адсочвае парушэнні свабоды СМІ ў Беларусі ад сакавіка 2023 г. і па стане на канец снежня 2023 г. зарэгістравала адзін выпадак беспакаранасці за забойства і 38 выпадкаў зняволення журналістаў.

 Праекты / Асноўныя моманты

2024 г.

  • 3-5 красавіка 2024 г. сумесна з Інстытутам CEELI (Прага) быў арганізаваны 3-дзённы навучальны семінар для беларускіх юрыстаў па праве на справядлівы суд у адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека.
  • Сайд-івэнт па адраджэнні дэмакратыі ў Беларусі з моладдзю і для моладзі быў арганізаваны падчас вясновай сесіі ПАРЕ 17 красавіка 2024 г.
  • 30 – 31 траўня 2024 г. у Вільні (Літва) прайшоў навучальны семінар па прасоўванні пытання адмены смяротнага пакарання ў Беларусі сярод беларускага грамадства, у тым ліку сярод дыяспары.
  • Люксембургскія рашэнні”: канферэнцыя ў парламенце Люксембурга аб ролі нацыянальных парламентаў у вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні, была арганізаваная ПАРЕ 6 – 7 чэрвеня 2024 г.

2023 г.

  Гісторыя

Беларусь ратыфікавала дванаццаць канвенцый Рады Еўропы, у тым ліку Канвенцыю аб барацьбе з допінгам, Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый вышэйшай адукацыі і Канвенцыю аб барацьбе з гандлем людзьмі. Беларусь таксама ў розных фарматах удзельнічала ў працы Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права, вядомай як Венецыянская камісія, у Пашыраным частковым пагадненні па спорце (EPAS), у Групе дзяржаў супраць карупцыі і ў Еўрапейскай Фармакапеі. Пасля 2022 г. удзел Беларусі быў альбо скасаваны, альбо прыпынены.