Час: 10 хвілін

Інструкцыі

1. Коратка абмяркуйце, што адбылося падчас занятку.
2. Папрасіце ўдзельнікаў сесці ў круг.
3. Выберыце адно са сцверджанняў і папрасіце кожнага ўдзельніка па чарзе завяршыць яго. Каментарыі ці дыскусіі не дапускаюцца.
4. Правядзіце некалькі раўндаў, калі ў вас ёсць час або вы хочаце атрымаць больш падрабязную зваротную сувязь.

Парады для фасілітатараў

Прыклады сцверджанняў:
• Лепшым у практыкаванні было …, а горшым – … .
• Самым цікавым было …, а самым нудным – … .
• Што мяне абурае больш за ўсё, дык гэта …, а цаню я больш за ўсё … .
• Самым смешным было …, а самым сур’ёзным – … .
• Мне б хацелася больш … і менш … .
• Я даведаўся, што …, і хачу даведацца больш пра … .
• Цяпер я хачу ... і спадзяюся на … .
• Я зразумеў …, і мне трэба … .
• Больш за ўсё мяне здзівіла тое, што … .
• Больш за ўсё мне спадабалася рабіць …, а менш за ўсё – … .
• Я адчуваў сябе найбольш упэўнена, калі рабіў …, і менш упэўнена, калі рабіў … .

Калі ў вас застанецца час, вы можаце атрымаць больш падрабязную зваротную сувязь, папрасіўшы ўдзельнікаў патлумачыць прычыны, якія хаваюцца за іх адказамі на сцверджанні. Напрыклад: «Лепшым у практыкаванні было …, таму што … . Горшым было …, таму што …».