Матэрыялы (падрыхтоўка)

• Папера, каляровыя алоўкі і маркеры
• Вялікія аркушы паперы, па адным на пару ўдзельнікаў
• Матэрыялы для калажу (па жаданні)
• Фатаграфіі

Інструкцыі

1. Раскладзіце фатаграфіі так, каб усе маглі іх добра бачыць.

2. Растлумачце, як фатографы і рэдактары выбіраюць і «кадрыруюць» фатаграфіі, змяняючы іх памер, каб прыцягнуць увагу гледача менавіта да таго, што яны хочуць паказаць.

3. Папрасіце ўдзельнікаў разбіцца на пары і выбраць пэўную фатаграфію, з якой яны хацелі б папрацаваць. Папрасіце іх паглядзець на фатаграфію, а затым наклеіць яе на вялікі аркуш паперы. Пасля гэтага яны павінны намаляваць тое, што, на іх думку, знаходзіцца за межамі фатаграфіі, г. зн. вярнуць яе ў кантэкст.

4. Папрасіце ўдзельнікаў падзяліцца вынікамі сваёй працы і абмеркаваць наступнае:
• Чаму фатографы і рэдактары абразаюць фатаграфіі?
• Ці можна разглядаць такое абразанне як адну з форм цэнзуры?

Парады для фасілітатараўGoto top

Удзельнікі павінны мець абсалютную свабоду, калі дамалёўваюць фатаграфіі; яны могуць рабіць гэта як у рэалістычнай, так і, наадварот, фантастычнай манеры.
Калі ў вас ёсць магчымасць, вы можаце правесці гэта практыкаванне з выкарыстаннем лічбавых фатаграфій і камп’ютара.