Гэта практыкаванне-энерджайзер добра падыдзе для таго, каб пазнаёміць удзельнікаў у самым пачатку занятку. Удзельнікі пачынаюць гульню, пытаючыся адзін у аднаго, як іх завуць і адкуль яны родам, не кажучы пры гэтым занадта шмат. Гэта практыкаванне таксама можа стаць добрым увядзеннем у дыскусію аб разнастайнасці і павазе да яе.

Падрыхтоўка      S

Напішыце кожную літару алфавіта на асобным аркушы паперы фармату А4.

Інструкцыі

1.     Раскідайце літары на падлозе ў выпадковым парадку і папрасіце ўдзельнікаў стаць у круг вакол іх.
2.   Растлумачце, што збіраецеся задаць некалькі пытанняў, напрыклад: «Як вас завуць?» Пачуўшы гэта пытанне, удзельнікі павінны як мага хутчэй знайсці першую літару свайго імя і стаць побач з ёй, дакранаючыся да аркуша паперы наском нагі. Напрыклад, Надзея стане каля літары Н, Святлана – каля літары С і гэтак далей.
3.     Калі ўсе знойдуць свае літары, прайдзіце па крузе і каля кожнай літары прасіце, каб удзельнікі хутка называлі сваё імя.
4.     Паўтарыце практыкаванне, але ўжо з іншымі пытаннямі.

Парады для фасілітатараўGoto top

Размяшчайце літары на падлозе такім чынам, каб вакол кожнай з іх было шмат прасторы, таму што вельмі верагодна, што больш чым аднаму чалавеку трэба будзе ўстаць каля пэўнай літары. На справе самае цікавае адбываецца тады, калі больш за 3 чалавек спрабуюць устаць каля адной і той жа літары і ім прыходзіцца трымацца адзін за аднаго. Выпадковае размяшчэнне літар вымушае ўдзельнікаў дапамагаць адзін аднаму знайсці патрэбныя.
Калі ў вас інтэрнацыянальная група, будзьце асцярожны ў выбары алфавіта і выбірайце такія літары, якія лёгка зразумець і прачытаць. Літары розных алфавітаў, якія выглядаюць аднолькава і напісаны на адным аркушы паперы, заўсёды выклікаюць цікаўнасць.

У залежнасці ад складу групы вы можаце правесці больш ці менш раўндаў. Не трэба зацягваць практыкаванне. Можаце задаць наступныя пытанні:

  •    Як вас завуць?
  •    У якой краіне вы жывяце?
  •    У якой краіне вы нарадзіліся?
  •    Якая ваша любімая ежа (напоі)?
  •    Які ваш любімы колер?
  •    Якая ваша любімая кніга (стыль музыкі)?
  •    Які ваш дэвіз у жыцці?