II. Патрэба ў грамадскіх дэбатах
Развіццё біямедыцыны патэнцыйна ўплывае на ўсіх, маючы глыбокія наступствы, што, у сваю чаргу, выклікае пытанні, звязаныя з грамадскімі інтарэсамі. Грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты"). могуць стаць важнай крыніцай інфармацыі і поглядаў падчас устанаўлення адпаведных стандартаў і арыенціраў для прыняцця кіраўнічых рашэнняў, а таксама могуць быць выкарыстаны дзеля пашырэння пераліку дзейсных падстаў ацэнкі новых распрацовак, наступствы выкарыстання якіх нявызначаныя.
чытаць далей
Нормы і агульныя прынцыпы, якія вынікаюць з удзелу ў грамадскіх дэбатах, таксама з'яўляюцца крыніцай грамадскай маралі. Абгрунтаваныя нормы патэнцыяльна спрыяюць павышэнню даверу грамадства да працэсу кіравання. Ключавая функцыя грамадскіх дэбатаў - стварэнне больш надзейнай асновы для прыняцця рашэнняў праз вызначэнне праблем, якія выклікаюць супярэчнасці ў грамадстве і могуць служыць падставай для адпаведных зменаў у дзяржаўнай палітыцы.
Грамадскія дэбаты павялічваюць ролю грамадзян у кіраванні сваім грамадствам. Мы можам сказаць, што грамадскія дэбаты - гэта дэбаты, якая ідуць публічна, з грамадскасцю і для грамадскасці.
Грамадскія дэбаты важныя для даверу насельніцтва да кіравання і выпрацоўкі палітыкі.
Грамадскія дэбаты павялічваюць легітымнасць і грамадскую падтрымку этычна складаных рашэнняў.