Выкарыстоўвайце гэта практыкаванне ў працы з людзьмі, якія сустракаюцца ўпершыню. Акрамя знаёмства, яно спрыяе развіццю салідарнасці і павагі.

Інструкцыі

1.     Папрасіце ўсіх стаць у круг.
2.     Папрасіце аднаго чалавека (любога) назваць сваё імя (напрыклад, Павел).
3.     Папрасіце астатніх членаў групы ўспомніць станоўчыя прыметнікі, якія пачынаюцца з першай літары гэтага імені, г. зн. з літары П.
4.     Няхай Павел выбера адзін з прапанаваных варыянтаў.
5.     Цяпер папрасіце чалавека, які стаіць справа ад Паўла, сказаць: «Добры дзень, прыемны Павел! Мяне завуць… (напрыклад, Наталля)».
6.     Папрасіце групу знайсці прыметнік для Наталлі (напрыклад, неверагодная).
7.     А цяпер папрасіце наступнага чалавека сказаць: «Прывітанне, прыемны Павел і неверагодная Наталля, мяне завуць…».
8.     Працягвайце гульню па крузе, пакуль усе не пазнаёмяцца.

Парады для фасілітатараўGoto top

Важна памятаць, што ўпор робіцца на прыметнікі са станоўчым значэннем, якія пачынаюцца з той жа літары, што і імя чалавека, а не на пошук прыметнікаў, якія апісвалі б рэальныя якасці гэтага чалавека.
Кожны ўдзельнік мае права выбраць сабе прыметнік з ліку прапанаваных іншымі ўдзельнікамі.
Вы як фасілітатар павінны быць гатовы прапанаваць прыметнікі са станоўчым значэннем для любога з імён у выпадку, калі ні ў каго не будзе ідэй.
У якасці цікавага варыянта можна прапанаваць выбраць дзеянне, якое кожны ўдзельнік павінен будзе выканаць, назваўшы сваё імя. Напрыклад, Павел можа пагладзіць сябе па галаве. Тады групе трэба будзе запомніць кожнае імя, дзеянне і прыметнік.