Матэрыялы (падрыхтоўка)

• Знайдзіце фатаграфіі, якія расказваюць простую гісторыю. Разрэжце кожную з іх на дзве часткі, каб два новыя відарысы дазвалялі ўдзельнікам прачытаць гісторыю не зусім так, як яна выглядала, калі два відарысы складалі адзінае цэлае.
• Пакладзіце абедзве часткі фатаграфіі ў канверт. Вам спатрэбіцца адзін канверт на кожнага ўдзельніка.

Інструкцыі

1. Папрасіце ўдзельнікаў падзяліцца на пары.

2. Дайце кожнай пары па два канверты.

3. Скажыце ўдзельнікам, каб кожны з іх па чарзе адкрыў канверт і даў свайму партнёру адну частку відарыса. Няхай партнёр скажа, што ён думае аб агульным сюжэце відарыса, хто на ім прадстаўлены і што ён робіць.
4. Пасля гэтага першы ўдзельнік павінен аддаць партнёру другую частку відарыса і спытаць, што ён думае пра сюжэт зараз, калі ў яго перад вачыма поўная карціна.

5. Затым пераходзьце да абмеркавання:
• Ці былі якія-небудзь нечаканасці?
• Як часта людзі прымаюць за цэлае тое, што бачаць, і забываюць, што частка можа быць не «ўсёй гісторыяй»?

Парады для фасілітатараў

Goto topВы можаце таксама выкарыстаць гэта практыкаванне ў якасці «ледакола».