Гэты метад вельмі хуткі і дапаможа, калі вам не хапае часу!

Час: 2 хвіліны

Падрыхтоўка

• Прыдумайце 3 ці 4 пытанні, напрыклад: ці спадабалася вам практыкаванне? Ці даведаліся вы пра сябе што-небудзь новае? Ці зможаце вы выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці тое, пра што даведаліся?

Інструкцыі

1. Растлумачце, што будзеце задаваць пытанні аб тым, ці спадабаўся ўдзельнікам занятак і пра што новае яны даведаліся. Яны павінны будуць адказаць на іх невербальна, выкарыстоўваючы мову цела. Калі яны захочуць пагадзіцца, ім трэба будзе падняць рукі над галавой і, магчыма, нават стаць на дыбачкі, калі яны вельмі згодныя. Тыя, хто катэгарычна не згодныя, павінны нізка прысесці ці нават легчы на падлогу. Іншыя павінны прыняць прамежкавыя позы, каб паказаць ступень сваёй згоды.
2. Зачытайце першае пытанне і дайце ўдзельнікам хвіліну, каб прыняць патрэбную позу.
3. Паглядзіце вакол і прыміце да ведама адказы людзей, але нічога не пытайцеся і не дазваляйце рабіць каментарыі.
4. Потым папрасіце ўдзельнікаў расслабіцца і зачытайце наступнае пытанне.