Нельга лічыць нешта пустым марнаваннем часу, калі вы выкарыстаеце вопыт з розумам.

Агюст Радэн

  • compass-complexity level1 level1
  • compass-group-size Любы памер групы Любы памер групы
  • compass-time 10 хвілін 10 хвілін
Агляд

Замацаванне з’яўляецца неад’емнай часткай эмпірычнага цыкла навучання, які ляжыць у аснове падыходу, які выкарыстоўваецца ў гэтым дапаможніку па адукацыі ў галіне правоў чалавека. Прыведзеныя ніжэй практыкаванні ўяўляюць сабой лёгкія і цікавыя метады, якія дапамогуць людзям вучыцца на ўласным вопыце. Іх можна выкарыстаць пасля завяршэння працы над адным з практыкаванняў «Компаса», але нельга замяняць імі падрабязны аналіз і ацэнку. Лепш за ўсё праводзіць іх у канцы навучальнага дня або больш працяглага перыяду навучання, каб удзельнікі атрымалі магчымасць у цэлым паразважаць аб тым, што і як яны вучаць, а таксама, калі фасілітатар хоча атрымаць хуткую зваротную сувязь.

Звязаныя правы

• Права на адукацыю ў галіне правоў чалавека
• Права на адукацыю
• Права на ўдзел

Мэты

• Паглыбіць веды па пытаннях правоў чалавека і іх разуменне на аснове вопыту
• Развіць крытычнае мысленне
• Развіць звычку разважаць пра вопыт як крыніцу навучання
• Спрыяць правільнай ацэнцы працэсаў навучання